Раман Вягера

беларускі футбаліст

Рама́н Вяге́ра (нарадзіўся 14 ліпеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».

Раман Вягера
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 ліпеня 2000(2000-07-14)[1][2] (23 гады)
Рост 189 см
Вага 73 кг[4]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020 Нёман Горадня 16 (0)
2018 Ліда 11 (1)
2020—2021 Маларыта[d] 0 (0)
2020 Іслач 1 (0)
2021 Рух Берасьце 0 (0)
2021 Арсэнал Койданаў 17 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 29 (1)
2023 Тарпэда-БелАЗ 3 (0)
2023—2024 Спартак Кастрама[d] 22 (1)
2024—4 Арсэнал Койданаў 1 (0)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 19)[d] 6 (1)
2019—2022 Беларусь (да 21) 17 (1)
2020 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 году перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы (РДВАР). У ліпені 2017 году пасьля заканчэньня навучаньня вярнуўся ў «Нёман», дзе пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[5], дзе стаў гульцом асновы. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2018 году вярнуўся ў «Нёман»[6]. Да сэзону 2019 году рыхтаваўся поруч з першым складам гарадзенцаў, аднак пачаў сэзон у дублі. 2 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвіліназ у матчы супраць мазырскай «Славіі» (0:1). У далейшым пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.

У верасьні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў гарадзенскі клюб[7]. Неўзабаве далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» (пазьней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[8]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляўшы за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў клюб[9]. З студзеня 2021 году пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[10]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 году вярнуўся «Маларыту»[11], а неўзабаве далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейская каманда зьнялася з розыгрышу Найвышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсэналу» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з койданаўскім клюбам[13]. У сэзоне 2022 году рэгулярна гуляў галоўным складзе койданаўскага клюбу.

У студзені 2023 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2023 году кантракт з клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[15], і неўзабаве абаронца далучыўся да кастрамскога «Спартака»[16]. У ліпені 2024 году гулец вярнуўся ў койданаўскі «Арсэнал»[17].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2016 году і сакавіку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) брыў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году, а таксама ў кастрычніку 2018 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) брыў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы.

26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0). 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

  1. ^ а б в Roman Vegerya // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Raman Viahera // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/260.html
  4. ^ а б https://teams.by/raman-viahera/player-157745/
  5. ^ "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю
  6. ^ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
  7. ^ Вегеря отказался продлевать контракт с "Неманом" и покинул команду
  8. ^ Роман Вегеря продолжит карьеру в "Ислочи"
  9. ^ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
  10. ^ Футбол. "Рух" официально арендовал Романа Вегерю у "Динамо-Брест-1960"(недаступная спасылка)
  11. ^ "Рух" вернул Вегерю в "Малориту"
  12. ^ Роман Вегеря перешел в дзержинский "Арсенал"
  13. ^ Роман Вегеря вернулся в "Арсенал"
  14. ^ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Вегерей (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
  15. ^ "Торпедо-БелАЗ" объявил о расторжении контракта с Вегерей (рас.) Праверана 2023-07-12 г.
  16. ^ "Спартак" из Костромы пополнил еще один белорус (рас.) Праверана 2023-07-31 г.
  17. ^ Вегеря вернулся в "Арсенал" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць