Рабэрта Расалес
Рабэ́рта Хасэ́ Раса́лес Альту́вэ (па-гішпанску: Roberto José Rosales Altuve; нарадзіўся 20 лістапада 1988 году, Каракас) — вэнэсуэльскі футбольны правы абаронца, гулец бразыльскага клюбу «Спорт».
Рабэрта Расалес | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 лістапада 1988[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Спорт | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2010 2010—2014 2014—2019 2018—2019 2019—2021 2021—2023 2023— |
Каракас Гент Твэнтэ Маляга → Эспанёл (арэнда) Леганэс АЕК Лярнака Спорт |
2 (0) 72 (5) 118 (3) 136 (2) 21 (3) 42 (1) 52 (1) 1 (0) |
Зборныя | ||
2007— | Вэнэсуэла | 94 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Прафэсійную кар’еру Рабэрта Расале распачаў у клюбе са свайго роднага места «Каракас». Пасьпеўшы выступіць у двух матчах, 30 траўня 2007 перайшоў у бэльгійскі «Гент». 30 ліпеня 2010 перайшоў у «Твэнтэ»[4].
7 сьнежня 2010 Расале забіў гол у хатняй нічыі 3:3 супраць «Тотэнгэм Готспур» у Лізе чэмпіёнаў, стаўшыся першым вэнэсуэльцам, які дасягнуў гэтага[5].
9 ліпеня 2014 Расале падпісаў трохгадовы кантракт з гішпанскім клюбам «Маляга»[6].
Міжнародная рэдагаваць
Дэбют гульца ў зборнай адбыўся 28 сакавіка 2007, калі ён адгуляў другую палову матчу з Новай Зэляндыяй.
Дасягненьні рэдагаваць
«Гент»:
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2010
«Твэнтэ»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2011
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2010, 2011
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Roberto Rosales // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б ROBERTO JOSE ROSALES // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Roberto José Rosales Altuve // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Rosales en Chadli naar FC Twente(нід.) // ФК «Твэнтэ», 30 ліпеня 2010 г. Праверана 30 ліпеня 2010 г.
- ^ Rosales: We can handle the expectations // FIFA, 5 верасьня 2012 г. Праверана 6 жніўня 2014 г.
- ^ El internacional venezolano Roberto Rosales se convierte en nuevo jugador del Málaga CF(гішп.) // ФК «Маляга», 9 ліпеня 2014 г. Праверана 6 жніўня 2014 г.