П’ер дэ Фэрма

П’ер дэ Фэрма (па-француску: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 — 12 студзеня 1665) — францускі матэматык, адзін з стваральнікаў аналітычнай геамэтрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасьцяў і тэорыі лікаў. Паводле прафэсіі юрыст, з 1631 — дараднік парлямэнту ў Тулюзе. Бліскучы паліглёт. Найбольш вядомы фармуляваньнем Вялікай тэарэмы Фэрма.

П'ер дэ Фэрма
Pierre de Fermat
Pierre de Fermat.jpg
Дата нараджэньня 17 жніўня 1601(1601-08-17)[1]
Месца нараджэньня Бамон-дэ-Лямань
Дата сьмерці 12 студзеня 1665(1665-01-12)[2][3][4][…] (63 гады)
Месца сьмерці Кастр
Грамадзянства
Месца вучобы
Занятак матэматык, адвакат, судзьдзя
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы
Вядомы як аўтар Вялікай тэарэмы Фэрма
Навуковая ступень бакалаўр права[d] (1626)

БіяграфіяРэдагаваць

П’ер Фэрма нарадзіўся 17 жніўня 1601 году ў гасконскім мястэчку Бамон-дэ-Лямань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Фэрма, быў заможным гандляром, другім гарадзкім консулам; маці, Клер дэ Лёнг — выкладніца матэматыкі. У сям’і, акрамя П’ера, былі яшчэ адзін сын і дзьве дачкі. Фэрма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулюзе, а затым у Бардо і Арлеане.

У 1631 годзе, пасьпяхова скончыўшы навучаньне, Фэрма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парлямэнту (іншымі словамі, чальца вышэйшага суда) у Тулюзе. У гэтым жа годзе ён жаніўся на далёкай сваячцы маці, Люізе дэ Лёнг. У іх было пяцёра дзяцей[7].

Хуткі службовы рост дазволіў Фэрма стаць чальцом Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязаны даданьнем да свайго імя адзнакі знатнасьці — часьціцы de; з гэтага часу ён становіцца П’ерам дэ Фэрма.

Каля 1652 году Фэрма прыйшлося аспрэчваць паведамленьне пра сваю сьмерць у часе эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.

У 1660 годзе плянавалася яго сустрэча з Паскалем, але праз дрэнны стан здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[7].

П’ер дэ Фэрма памёр 12 студзеня 1665 году ў горадзе Кастр у часе выязной сэсіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (1675) прах перанесьлі ў сямейны магільны склеп Фэрма, у царкве аўгустынцаў (Тулюза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасьмяротны збор яго працаў, зь якога сучасьнікі і пазналі пра выдатныя адкрыцьці П’ера Фэрма.

Сучасьнікі характарызуюць Фэрма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, бліскуча эрудаванага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моваў, на якіх ён пісаў неблагія вершы.[8]

Увекавечанне памяціРэдагаваць

  • Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулюзы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ MacTutor History of Mathematics archive
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Fermat, Pierre de (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 275.
  4. ^ MacTutor History of Mathematics archive
  5. ^ http://www.nytimes.com/1983/07/19/science/german-is-hailed-in-math-advance.html
  6. ^ MacTutor History of Mathematics archive
  7. ^ а б Стиллвелл Д. Математика и ее история. — Москва-Ижевск: Институт компьютерных исследований, 2004, стр. 211—212.
  8. ^ Белл Э. Т. Указ. соч., стр. 58.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  П’ер дэ Фэрмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў