Кастр (Тарн)
Кастр (па-француску: Castres, па-аксытанску: Castras) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Тарн ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі). Разьмешчаны на рацэ Агу. Насельніцтва складае 41 636 жыхароў, паводле дадзеных на 2013 год[3].
Кастр | |||||
франц. Castres | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Аксытанія | ||||
Дэпартамэнт: | Тарн | ||||
Кіраўнік: | Паскаль Бюжы[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 170 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 81100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°36′21″ пн. ш. 2°14′24″ у. д. / 43.60583° пн. ш. 2.24° у. д.Каардынаты: 43°36′21″ пн. ш. 2°14′24″ у. д. / 43.60583° пн. ш. 2.24° у. д. | ||||
Кастр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-castres.fr |
Гісторыя
рэдагавацьДакладная дата заснаваньня гораду невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бэнэдыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасьць»). У XII стагодзьдзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Францускага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Ян XXII заснаваў эпархію, якая праіснавала да Францускай рэвалюцыі. Цэнтрам эпіскапства быў Катэдральны сабор Кастра. Пазьней Кастр быў крэпасьцю гугенотаў і кальвіністаў.
Напачатку XX стагодзьдзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасьці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тысячаў чалавек. Сёньня таксама разьвіты машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Значную ролю ў эканоміцы гораду адыгрывае й турызм.
Культура
рэдагавацьАкрамя катэдральнага сабору, сярод славутасьцяў захавалася вежа старога абацтва ў раньнім раманскім стылі. У горадзе разьмешчаны й музэі Франсіска Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жана Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведваньняў батанічны сад плошчай у 4 гектары.
Транспарт
рэдагавацьПаміж Кастрам і горадам Мазамэ разьмешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ[4].
Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер дэ Фэрма.
Спорт
рэдагавацьУ 2007 годзе тут знаходзіўся фініш дванаццатага этапа шматднеўкі Тур дэ Франс.
Галерэя
рэдагаваць-
Плошча Жана Жарэса
-
Каэдральны сабор Кастра
-
Рака Агу
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
- ^ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
- ^ Castres — Notice Communale(недаступная спасылка)
- ^ World Aero Data: LFCK
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |