П’ер Вэбо
П’ер Ашы́ль Вэбо́ Куамо́ (па-француску: Pierre Achille Webó Kouamo; нарадзіўся 20 студзеня 1982 году, Бафусам, Камэрун) — былы камэрунскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Камэруну.
П’ер Вэбо | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 студзеня 1982[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2000 2000—2003 2003—2007 2003 2007—2011 2011—2013 2013—2015 2015—2017 2017—2018 2018—2019 |
Такуарэмбо Насьяналь Асасуна → Леганэс (арэнда) Мальёрка Істанбул Башакшэхір Фэнэрбахчэ Асманлыспор Газіянтэп ББ Насьяналь |
0 (0) 21 (15) 114 (20) 7 (0) 112 (27) 54 (24) 65 (24) 49 (15) 24 (7) 2 (0) |
Зборныя | ||
2004—2014 | Камэрун | 58 (18) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019— | Істанбул Башакшэхір |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру П’ер распачаў ува Ўругваі, гуляючы за каманду «Насьяналь», разам зь якой двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2003 годзе пераехаў ў Эўропу, далучыўшыся да табару клюбу «Леганэс» ў сярэдзіне сэзону 2002—2003 гадоў. Пасьля сканчэньня сэзону ўлетку Вэбо падпісаў кантракт з клюбам Ля Лігі «Асасунай». У камандзе дэбютаваў 14 верасьня 2003 году ў матчы супраць мадрыдзкага «Атлетыка» (1:0). Улетку 2006 году Вэбо хварэў на малярыю, пасьля таго, як пабываў на радзіме ў Камэруне[4].
У ліпені 2007 году Вэбо пакінуў «Асасуну» ў якасьці вольнага агента і мог перайсьці ў францускі «Ляр’ен»[5], але ўсё ж такі апынуўся ў складзе «Мальёркі». У камандзе дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў матчы супраць «Левантэ» (3:0). Улетку 2011 зьехаў гуляць у Турэччыну, спачатку выступаючы за «Істанбул ББ», а потым з 2013 году за іншы стамбульскі клюб «Фэнэрбахчэ».
Міжнародная
рэдагавацьУ складзе нацыянальнай зборнай Камэруну гуляе з 2003 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Насьяналь»:
- Чэмпіён Уругваю: 2001, 2002
«Фэнэрбахчэ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2014
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pierre Webó // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pierre Webó // FBref.com (мн.)
- ^ а б в PIERRE ACHILLE WEBO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Камерунский нападающий «Осасуны» заболел малярией. Советский Спорт
- ^ Пьер Вебо покидает «Осасуну». Спорт-Экспресс
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьП’ер Вэбо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка на BDFutbol
- Старонка на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams