Пізанская вежа (па-італьянску: Torre pendente di Pisa) — звонная вежа (званіца), частка ансамбля гарадзкога сабора Санта-Марыя Асунта (Пізанскі сабор) у горадзе Піза, Італія. Будаўніцтва вежы было скончанае ў 1360 годзе. Вежа атрымала мянушку «Вежа, якая падае» і сусьветную вядомасьць дзякуючы таму, што яна моцна нахіленая й быццам «падае».

Пізанская вежа

Вышыня вежы складае 55,86 м ад зямлі на самым нізкім баку й 56,7 м на самым высокім баку. Шырыня муроў у аснове складае 4,09 м і ўверсе 2,48 м. Яе маса ацэньваецца ў 14 453 т. Цяперашні нахіл складае каля 5 ° (адхіленьне прыкладна 4,9 м ад вэртыкалі). Вежа мае 294 прыступкі.

Галілео Галілей

рэдагаваць

Існуе легенда, быццам бы італьянскі навуковец Галілео Галілей, які жыў у Пізе, кідаў адначасова рэчы рознае масы зь верху Пізанскае вежы й такім чынам параўноўваў хуткасьць іх падзеньня. Нягледзячы на тое, што апісаньне гэтага экспэрымэнта ёсьць у шмат якіх навуковых кнігах, у запісах Галілея яно ня значыцца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пізанская вежасховішча мультымэдыйных матэрыялаў