Тырэнскае мора
Тырэнскае мора (па-італьянску: Mar Tirreno, па-француску:Mer Tyrrhénienne) — частка Міжземнага мора, якая амывае заходняе ўзьбярэжжа Італіі і разьмяшчаецца паміж Апэнінскай паўвыспай (рэгіёны Таскана, Лацыё, Кампанія і Калябрыя) і выспамі Сыцылія, Сардынія і Корсыка. У Тырэнскае мора ўліваецца другая па даўжыні рака Італіі Тыбр.
- Плошча: 214 000 км²
- Максымальная глыбіня: 3 830 м
- Сярэдняя глыбіня: 1519 м
- Тэмпэратура паверхневага слою вады: улетку 22-24,5 °C, узімку 13-14 °C
- Канцэнтрацыя солі: 37,2 - 38,2 прамілі
Паверхневыя цячэнні ўтвараюць цыкланальны колазварот, іх хуткасць да 1 км/г.
Асноўныя порты: Нэапаль, Палерма, Кальяры (Італія), Бастыя (Францыя).
Тырэнскае мора злучаецца зь іншымі часткамі Міжземнага мора пратокамі:
- Мэсынская пратока — паміж Сыцыліяй і рэгіёнам Калябрыя (3км) (злучае Тырэнскае мора з Іянічным)
- Карсыканскі канал — паміж Корсыкай і Італіяй (рэгіён Таскана) (80км) (злучае Тырэнскае мора з Лігурыйскім)
- Пратока Баніфача — паміж Корсыкай і Сардыніяй (11км) (злучае Тырэнскае мора з заходняй часткай Міжземнага мора
- Сардынская пратока паміж Сардыніяй і Тунісам (200км)
- Сыцылійская пратока паміж Сыцыліяй і Тунісам (160км)
Назва мора паходзіць ад слова tyrrhenoi (tyrsenoi), якім старажытныя грэкі называлі этрускаў, якія мігравалі зь Лідыі (Малая Азія) на Апэнынскую паўвыспу і аселі на ўзьбярэжжы сучаснага рэгіёна Таскана.