Пётар Скрабец
Пётр Скрабец (1882, мяст. Любча, Наваградзкі павет, Менская губэрня (цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) — 1963, Наваградак) — пэдагог, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/a/a9/%D0%A1%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D1%86.jpg/220px-%D0%A1%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D1%86.jpg)
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1882 годзе ў Любчы, у вялікай сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю, Віленскі пэдагагічны інстытут і Гандлёвую акадэмію у Кіеве. У 1904 г. здаваў экзамены ў Полацкім кадэцкім корпусе. Працаваў у пачатковых і сярэдніх школах. Ад 1920 году выкладаў (і ў адсутнасьць Яна Цеханоўскага быў дырэктарам) у Наваградзкай беларускай гімназіі фізыку, матэматыку, прыроду і беларускую мову. У гады Другой сусьветнай вайны быў дырэктарам Наваградзкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі. За гэта пасьля вайны быў зьняволены на 8 гадоў у магаданскія лягеры. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Наваградак і неўзабаве памёр на 81-м годзе жыцьця. Пры небывала масавым удзеле наваградчан, пахаваны на новых могілках (на шляху ў Гарадзечна). Над магілай высіцца помнік, спраектаваны яго вучнем Раманам Лецкам.
Літаратура
рэдагаваць- Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.