Ян Цеханоўскі (30 сакавіка 1888, в. Якімаўка, Гомельшчына — 5 кастрычніка 1938, Ашмяны) — нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

Ян Цеханоўскі
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1888(1888-03-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 кастрычніка 1938(1938-10-05) (50 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч, пэдагог
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Менскую настаўніцкую сэмінарыю. Два гады вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе ў Менску ажаніўся на Ксеніі Баландовіч. У 1914 годзе скончыў адукацыю і працаваў выкладчыкам спэцыяльных прадмэтаў. Ад 1 жніўня 1918 да 1921 году быў дырэктарам рэальнае школы ў Ракаве. У 1921 годзе за нацыянальную патрыятычную дзейнасьць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у Наваградак. Ад 1 верасьня 1921 году быў абраны дырэктарам Наваградзкай беларускай гімназіі. З-за перасьледу польскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у Францыю. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у 1927 годзе. Пасьля 14-гадовай напружанай працы ў арганізаванай ім беларускай школе быў пераведзены польскімі ўладамі ў Ашмяны. Аднойчы падбухтораная банда хуліганаў напала на Яна Цеханоўскага і моцна яго зьнявечыла. У кастрычніку 1938 году Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Вільні на Ліпаўскіх могілках разам з памёршай пазьней жонкай — былой настаўніцай гімназіі Ксеніяй Баландовіч.

Літаратура

рэдагаваць
  • Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.