Пётар Самец-Таляр

польскі футбаліст

Пётар Са́мец-Та́ляр (па-польску: Piotr Samiec-Talar; нар. 2 лістапада 2001 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Сьлёнск».

Пётар Самец-Таляр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лістапада 2001(2001-11-02) (23 гады)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Сьлёнск
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—
2021
2021
Сьлёнск
Відзэў (арэнда)
ГКС Катавіцы (арэнда)
81 (8)
17 (1)
11 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Палёнія». У 2017 годзе далучыўся да ўроцалаўскага «Сьлёнску», дзе спачатку гуляў за юніёрскую каманду. У 2018 годзе быў залічаны ў асноўную каманду[1]. Дэбют гульца ў Экстраклясе адбыўся 26 кастрычніка 2018 году і прыпаў на матч супраць лягніцкай «Медзі». У вясновай стадыі сэзону 2020—2021 гадоў на правах арэнды абараняў колеры першалігавага «Відзэва», а восеньскі раўнд наступнага сэзону быў футбалістам першалігавага катавіцкага клюбу ГКС. Вярнуўшыся ва Ўроцлаў, 23 кастрычніка 2022 году ў матчы супраць «Ягелёніі», які быў згуляны ўнічыю 2:2, забіў свой першы гол у Экстраклясе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць