Відзэў Лодзь

польскі футбольны клюб

«Ві́дзэў» (па-польску: Widzew) — польскі футбольны клюб з гораду Лодзі. Заснаваны ў 1910 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Польшчы, уладальнік Кубка Польшчы (1985). Праз свае чырвона-белыя колеры мае мянушку «Чырвоная армія».

Відзэў Лодзь
Поўная назва па-польску: Widzew Łódź Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1910
Горад Сьцяг Лодзі Лодзь,
Сьцяг Польшчы Польшча
Стадыён Відзэў
Умяшчальнасьць: 10 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
widzew.com (пол.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Футбалісты «Відзэва» ў 1911 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе як таварыства аматараў фізычнага разьвіцьця «Відзэў». Назва клюбу паходзіць ад назвы раёну Лодзі. Заклалі клюб польскія рабочыя і нямецкія прамыслоўцы, якія займаліся тэкстыльнымі мануфактурамі. На сёньня ў назьве клюбу ўсё яшчэ прысутны прыметнік «рабочы», але цікава, што на момант стварэньня расейскімі ўладамі было забаронены карыстаць такі прыметнік у назвах асацыяцыяў. На момант стварэньня клюбу Лодзь уваходзіў у склад Расейскае імпэрыі. Па Першай сусьветнай вайне і здабыцьці Польшчаю незалежнасьць клюб здолеў перайначыць імя, дадаўшы прыметнік «рабочы» ў сваю назву.

«Відзэў» станавіўся чэмпіёнам Польшчы ў сэзоне 1981—1982 і 1982—1983 гадах, а ў 1985 годзе стаў уладальнікам Кубка Польшчы. У розыгрышы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1982—1983 гадоў польскі клюб пасьлядоўна выбіваў з турніру мальтыйскі «Гібэрніянз», аўстрыйскі «Рапід» і ангельскі «Лівэрпул», але ў паўфінале ня здолеў пераадолець італьянскі «Ювэнтус». Пасьля выяздной паразы 2:0, гульцы «Відзэва» згулялі з турынцамі ўнічыю 2:2, дзякуючы двум галам Кшыштафа Сурліта. За год да гэтага ў розыгрышы Кубка УЭФА 1980—1981 гадоў лодзкі клюб таксама быў выкінуты з турніру «Ювэнтусам», але перад гэтым у першым раўндзе палякі выбілі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Наступным залатым часам для клюбу стаў канец 1990-х гадоў. «Відзэў» стаў чэмпіёнам Польшчы паводле вынікаў сэзону 1996—1997 гадоў. Галоўнай перавагай клюбу стала моцная абарона, а таксама бліскучая гульня брамніка Анджэя Возьняка[4]. За 34 матчы першынства ладзяне толькі 22 разы атрымлівалі гол у сваю браму, а за ўвесь сэзон Экстраклясы аніводнага разу клюб не атрымліваў паразу. У наступны год «Відзэў» абараніў свой тытул, прапусьціўшы яшчэ менш галоў — 21.

У 2015 годзе празь фінансавыя чыньнікі клюб быў ліквідаваны, а на ягоным месцы паўстаў новы клюб, які ў тым жа годзе заявіўся ў Чацьвертую лігу. У 2020 годзе каманда вярнулася ў Першую лігу, а яшчэ праз два гады дасягнула Экстраклясы.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Рафал Гікевіч 1987
2   Аб Луіш Сылва 1999
3   Аб Самуэл Козлаўскі 1999
4   Аб Матэвуш Жыра 1998
5   Аб Крэшнік Гайрызі 1999
6   ПА Юльян Шэху 1998
7   ПА Якуб Лукоўскі 1996
8   Нап Гілары Гонг 1998
9   Нап Імад Рондыч 1999
10   ПА Фран Альварэс 1998
15   Аб Хуан Ібіса 1995
17   Нап Губэрт Собаль 2000
19   ПА Бартломей Паўлоўскі 1992
21   Аб Павал Квяткоўскі 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   ПА Марэк Ганаўсэк 1991
30   Аб Якуб Гжэйшчак 2006
31   Бр Мікалай Беганскі 2002
33   Бр Ян Кжыванскі 2003
37   ПА Сэбастыян Керк 1994
44   ПА Ноа Дылібэрто 2001
47   Нап Антоні Клімэк 2002
62   Аб Лірым Кастраці 1999
73   ПА Каетан Радомскі 2005
77   Нап Якуб Сыпэк 2001
78   Нап Каміль Цыбульскі 2005
91   Аб Марцэль Краеўскі 2004
92   Нап Фабію Нуніш 1992
99   Нап Саід Гамуліч (ар. Тулюза) 2000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць