Сьлёнск Уроцлаў

польскі футбольны клюб

«Сьлёнск» (па-польску: Śląsk) — польскі футбольны клюб з гораду Ўроцлава. Заснаваны ў 1947 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы, двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы. Хатнія матчы клюб ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць каля 45 тысяч заўзятараў. Гэты стадыён прымаў матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году. Раней «Сьлёнск» свае хатнія матчы гуляў на Алімпійскім стадыёне, а таксама стадыёне Апароўская.

Сьлёнск Уроцлаў
Поўная назва па-польску: Wrocławski Klub Sportowy Śląsk Wrocław Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1947 і 1978[3]
Горад Уроцлаў, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 45 105
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 Экстракляса, 17 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slaskwroclaw.pl (пол.)
wks-slask.pop.pl

Гісторыя

рэдагаваць

У 1946 годзе зь Пярэмышлю ва Ўроцлаў была пераведзеная афіцэрская школа сапэраў. Пры ёй у сакавіку 1946 году паўстаў спартовы клюб «Піянэр». У закладзеным клюбе зьявіліся сэкцыі па футболе, хакеі, боксе і веславаньню. «Піянэр» узяў удзел у розыгрышы клясы Б Ніжнясылескае лігі. У першы ж сэзон 1946—1947 гадоў клюб здабыў перамогу і ўзвысіўся ў клясу А. У 1947 годзе да гораду з Кракава пераехала афіцэрская школа пяхоты №1, пры якой быў утвораны свой спартовы клюб. Неўзабаве ў тым жа 1947 годзе абодва клюбы аб’ядналіся. Каманда працягнула выступы ў Ніжнесылескае лізе пад назвай «Піянэр», але ў красавіку 1949 году клюб зьмяніў назоў на «Легія».

Сэзон 1950—1951 гадоў дружына як звычайна пачала ў Ніжнясылескае лізе, але на пачатку 1951 году ўжо да спаборніцтваў не вярнулася, бо далучылася да Другой лігі чэмпіянату Польшчы, якая тады ладзілася паводле сыстэмы вясна—восень. Зьмяніўшы чэмпіянат, клюб зьмяніў і назву, стаўшы ОВКС, які з польскае мовы перакладалася як Спартовы акруговы вайсковы клюб. Уроцлаўцы паводле выніку дэбютнага першынства адразу страцілі месца ў Другой лізе і былі пераведзеныя ў Трэцюю лігу. У 1956 годзе ОВКС здабыў перамогу ў лізе і вярнуўся ў Другую лігу, зноўку зьмяніўшы назву на «Сьлёнск».

Па вяртаньні гульцы каманды правялі неблагі сэзон, але прасунуцца вышэй ім зашкодзіла быдгашчанская «Палёнія». «Сьлёнск» у тым сэзоне меў найлепшую абарону ў Другой лізе. У наступным сэзоне каманда таксама змагаліся за прасоўваньне, але задача выглядала складанай праз наяўнасьць сярод супернікаў шчэцінскай «Погані» і познанскага «Леху». Клюб зноўку фінішаваў другім па-за месцам прасоўваньня, як і год таму. Уроцлаўцы ў той сэзон забілі найбольшую колькасьць галоў ва ўсёй лізе — ажно 56. У той час каманда перамагла познанскую «Варту» зь лікам 8:0. У наступныя гады вынікі пагоршыліся, і каманда за звычай сканчавала сэзон у сярэдзіне табліцы. Сэзон 1963—1964 гадоў апынуўся гістарычным для ўроцлаўскага клюбу. У выдатным стылі «Сьлёнск» упершыню ў гісторыі прабіўся ў найвышэйшы дывізіён Польшчы. У 30 матчах дружына зьведала паразу толькі тройчы, але 19 разоў здабывала перамогу.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Томаш Лёска 1996
2   Аб Аляксандар Палюшак 2001
3   Аб Сэрафін Шота 1999
5   Аб Алекс Петкаў 1999
6   ПА Лукаш Герстэнштайн 2004
7   ПА Пётар Самец-Таляр 2001
8   ПА Хасэ Поса 1996
9   Нап Асад аль-Гамляві 2000
10   Нап Якуб Сьверчак 1992
11   Нап Сэбастыян Мусёлік 1996
12   Бр Рафал Ляшчынскі 1992
13   ПА Кшыштаф Куроўскі 2006
16   ПА Пэтар Пакорны 2001
17   ПА Пэтар Шварц (капітан) 1991
18   ПА Зыман Шырак 2005
19   ПА Арнаў Артыс 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Тудар Бэлуцэ 1999
22   ПА Матэвуш Жукоўскі 2001
23   ПА Сылвэстар Джаспэр 2001
24   ПА Ягор Шарабура 2004
26   ПА Бурак Інджэ 2004
28   Аб Губэрт Мушынскі 1995
28   ПА Марк Льінарэс 1999
29   ПА Якуб Язерскі 2004
30   Бр Барташ Глагоўскі 2005
33   Аб Ягор Мацэнка 2002
34   Аб Конрад Паправа 1998
39   Аб Шыман Рыгель 2003
44   Бр Губэрт Сьлічняк 2007
77   ПА Марцін Цэбуля 1995
78   ПА Тамаза Гуэрча 2005

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць