Пэтар Фіяла

чэскі палітык
(Перанакіравана з «Пэтр Фіала»)

Пэтар Фіяла (па-чэску: Petr Fiala; нар. 1 верасьня 1964, Брно[10]) — чэскі палітоляг і палітычны дзеяч, лідэр Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 году. Прэм’ер-міністар Чэхіі з 28 лістападу 2021 году[11].

Пэтар Фіяла
па-чэску: Petr Fiala[1]
1996 — 2004
2002 — 2004
2004 — 2004
Папярэднік Іва Можны[d]
Наступнік Ladislav Rabušic[d]
1 верасьня 2004 — 31 жніўня 2011
Папярэднік Іржы Златушка[d]
Наступнік Мікулаш Бэк[d]
2011 — 2012
з 18 студзеня 2014
Папярэднік Пэтар Нэчас[d]
2009 — 2011
Папярэднік Jan Hron[d]
Наступнік Václav Hampl[d]
6 лістапада 2013 — 9 сьнежня 2014
26 кастрычніка 2013 — 26 кастрычніка 2017
з 21 кастрычніка 2017
з 9 кастрычніка 2021
з 17 сьнежня 2021
Папярэднік Андрэй Бабіш[d]
2 траўня 2012 — 10 ліпеня 2013
Папярэднік Josef Dobeš[d]
Наступнік Dalibor Štys[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 верасьня 1964(1964-09-01)[2][3][4] (60 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Яна Фіялава[d][9]
Дзеці: Klára Chládková[d]
Бацька: Igor Fiala[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1988 годзе скончыў вывучэньне чэскай філялёгіі і гісторыі мастацтваў ва Ўнівэрсытэце імя Яна Эвангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў унівэрсытэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філязофіі[10]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музэі ў Кромэржыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазыцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасьля палітычных зьмен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а потым вярнуўся да навуковай дзейнасьці[12]. З 1990 году быў прафэсійна зьвязаны з родным унівэрсытэтам, узначальваў катэдру паліталёгіі і факультэт грамадзкіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафэсара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўнівэрсытэту, потым да 2012 году — прарэктарам[10]. Два гады ён узначальваў канфэрэнцыю чэскіх рэктараў[12].

У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаньнях адукацыі. У траўні 2012 году ўвайшоў у склад ураду Пэтра Нэчаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усёй Радай міністраў у ліпені 2013 году. У тым жа годзе Фіяла далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парлямэнцкіх выбарах быў абраны чальцом Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 году яго абралі старшынёй ГДП[10]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў пасьпяхова балятаваўся на паўторных выбарах у парлямэнт[13][14].

У 2020 годзе стаў лідэрам правай кааліцыі SPOLU, у склад якой уваходзяць кансэрватыўная Грамадзянска-дэмакратычная партыя, Хрысьціянска-дэмакратычны саюз і Кансэрватыўна-ліберальны ТОП 09. Гэтая кааліцыя перамагла на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2021 году і сфармавала ўрадавую кааліцыю з лібэральнымі піратамі і рухам мэраў. Прэм’ер-міністрам стаў Пэтар Фіяла[15].

Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Фіяла і яго ўрад занялі жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі. Пэтар Фіяла абараняе самыя жорсткія антырасейскія санкцыі і падтрымлівае ўваход Украіны ў Эўрапейскі Зьвяз. 15 сакавіка 2022 году Пётр Фіяла разам з прэм’ер-міністрам Польшчы Маравецкім і прэм’ер-міністрам Славеніі Яншам афіцыйна наведаў Украіну[16]. Мэтай візыту была падтрымка Ўкраіны, а таксама прэзэнтацыя дапамогі ЭЗ Украіне. Многія сусьветныя журналісты і палітыкі гэты візыт кваліфікавалі як сьмелы і гістарычны.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #115608486 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі (чэс.)
  3. ^ а б Encyklopedie dějin města Brna (чэс.) — 2004.
  4. ^ а б в г д е Vědecká knihovna v Olomouci Petr Fiala // REGO (чэс.)
  5. ^ а б http://www.novinky.cz/domaci/318583-exministr-skolstvi-fiala-vstoupil-do-ods.html
  6. ^ а б https://www.ods.cz/profil/petr-fiala
  7. ^ а б Czech Statistical Office Otevřená data pro volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu ČR 2021 konané dne 8.10. - 9.10.2021
  8. ^ а б в г http://is.muni.cz/osoba/588
  9. ^ Týdeník Echo (чэс.)Echo Media, 2023. — ISSN 2336-4971
  10. ^ а б в г Petr Fiala. nasipolitici.cz. Праверана 2015-07-13 г.
  11. ^ Земан призначив Фіалу прем’єр-міністром Чехії (укр.) Праверана 2021-11-28 г.
  12. ^ а б Petr Fiala, Prime Minister's Chief Science Advisor. vlada.cz (2011-10-20). Праверана 2015-07-13 г.
  13. ^ Volby 2017: Rozdělení mandátů a zvolení poslanci. idnes.cz. Праверана 2017-10-22 г.
  14. ^ Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 8.10. – 9.10.2021. volby.cz. Праверана 2021-10-09 г.
  15. ^ Volby vyhrála koalice Spolu, s PirSTAN mají většinu, KSČM a ČSSD pod 5 % | ČeskéNoviny.cz (чэс.) Праверана 2022-03-15 г.
  16. ^ Кангрэсмэны ЗША наведалі Кіеў, Бучу і Барадзянку, Радыё Свабода. 15 красавіка 2022

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць