Пэтар Фіяла
Пэтар Фіяла (па-чэску: Petr Fiala; нар. 1 верасьня 1964, Брно[10]) — чэскі палітоляг і палітычны дзеяч, лідэр Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 году. Прэм’ер-міністар Чэхіі з 28 лістападу 2021 году[11].
Пэтар Фіяла | |
па-чэску: Petr Fiala[1] | |
1996 — 2004 | |
2002 — 2004 | |
2004 — 2004 | |
Папярэднік | Іва Можны[d] |
Наступнік | Ladislav Rabušic[d] |
1 верасьня 2004 — 31 жніўня 2011 | |
Папярэднік | Іржы Златушка[d] |
Наступнік | Мікулаш Бэк[d] |
2011 — 2012 | |
з 18 студзеня 2014 | |
Папярэднік | Пэтар Нэчас[d] |
старшыня[d] (Чэская канфэрэнцыя рэктараў[d])
|
|
2009 — 2011 | |
Папярэднік | Jan Hron[d] |
Наступнік | Václav Hampl[d] |
6 лістапада 2013 — 9 сьнежня 2014 | |
26 кастрычніка 2013 — 26 кастрычніка 2017 | |
з 21 кастрычніка 2017 | |
з 9 кастрычніка 2021 | |
з 17 сьнежня 2021 | |
Папярэднік | Андрэй Бабіш[d] |
2 траўня 2012 — 10 ліпеня 2013 | |
Папярэднік | Josef Dobeš[d] |
Наступнік | Dalibor Štys[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 верасьня 1964[2][3][4] (60 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Яна Фіялава[d][9] |
Дзеці: | Klára Chládková[d] |
Бацька: | Igor Fiala[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1988 годзе скончыў вывучэньне чэскай філялёгіі і гісторыі мастацтваў ва Ўнівэрсытэце імя Яна Эвангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў унівэрсытэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філязофіі[10]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музэі ў Кромэржыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазыцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасьля палітычных зьмен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а потым вярнуўся да навуковай дзейнасьці[12]. З 1990 году быў прафэсійна зьвязаны з родным унівэрсытэтам, узначальваў катэдру паліталёгіі і факультэт грамадзкіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафэсара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўнівэрсытэту, потым да 2012 году — прарэктарам[10]. Два гады ён узначальваў канфэрэнцыю чэскіх рэктараў[12].
У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаньнях адукацыі. У траўні 2012 году ўвайшоў у склад ураду Пэтра Нэчаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усёй Радай міністраў у ліпені 2013 году. У тым жа годзе Фіяла далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парлямэнцкіх выбарах быў абраны чальцом Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 году яго абралі старшынёй ГДП[10]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў пасьпяхова балятаваўся на паўторных выбарах у парлямэнт[13][14].
У 2020 годзе стаў лідэрам правай кааліцыі SPOLU, у склад якой уваходзяць кансэрватыўная Грамадзянска-дэмакратычная партыя, Хрысьціянска-дэмакратычны саюз і Кансэрватыўна-ліберальны ТОП 09. Гэтая кааліцыя перамагла на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2021 году і сфармавала ўрадавую кааліцыю з лібэральнымі піратамі і рухам мэраў. Прэм’ер-міністрам стаў Пэтар Фіяла[15].
Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Фіяла і яго ўрад занялі жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да Расеі. Пэтар Фіяла абараняе самыя жорсткія антырасейскія санкцыі і падтрымлівае ўваход Украіны ў Эўрапейскі Зьвяз. 15 сакавіка 2022 году Пётр Фіяла разам з прэм’ер-міністрам Польшчы Маравецкім і прэм’ер-міністрам Славеніі Яншам афіцыйна наведаў Украіну[16]. Мэтай візыту была падтрымка Ўкраіны, а таксама прэзэнтацыя дапамогі ЭЗ Украіне. Многія сусьветныя журналісты і палітыкі гэты візыт кваліфікавалі як сьмелы і гістарычны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #115608486 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі (чэс.)
- ^ а б Encyklopedie dějin města Brna (чэс.) — 2004.
- ^ а б в г д е Vědecká knihovna v Olomouci Petr Fiala // REGO (чэс.)
- ^ а б http://www.novinky.cz/domaci/318583-exministr-skolstvi-fiala-vstoupil-do-ods.html
- ^ а б https://www.ods.cz/profil/petr-fiala
- ^ а б Czech Statistical Office Otevřená data pro volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu ČR 2021 konané dne 8.10. - 9.10.2021
- ^ а б в г http://is.muni.cz/osoba/588
- ^ Týdeník Echo (чэс.) — Echo Media, 2023. — ISSN 2336-4971
- ^ а б в г Petr Fiala. nasipolitici.cz. Праверана 2015-07-13 г.
- ^ Земан призначив Фіалу прем’єр-міністром Чехії (укр.) Праверана 2021-11-28 г.
- ^ а б Petr Fiala, Prime Minister's Chief Science Advisor. vlada.cz (2011-10-20). Праверана 2015-07-13 г.
- ^ Volby 2017: Rozdělení mandátů a zvolení poslanci. idnes.cz. Праверана 2017-10-22 г.
- ^ Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 8.10. – 9.10.2021. volby.cz. Праверана 2021-10-09 г.
- ^ Volby vyhrála koalice Spolu, s PirSTAN mají většinu, KSČM a ČSSD pod 5 % | ČeskéNoviny.cz (чэс.) Праверана 2022-03-15 г.
- ^ Кангрэсмэны ЗША наведалі Кіеў, Бучу і Барадзянку, Радыё Свабода. 15 красавіка 2022