Наўгародзкая вобласьць

Наўгаро́дзкая во́бласьцьвобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікі Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе зь Ленінградзкай вобласьцю, на поўдні — зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе — з Пскоўскай, а на ўсходзе — з Валагодзкай вобласьцю. Колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва 2010 году складала 634 100 чалавек.

Наўгародзкая вобласьць
рас. Новгородская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга
Паўночна-Заходняя эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Вялікі Ноўгарад
Дата ўтварэньня 5 ліпеня 1944
Губэрнатар Сяргей Міцін
Насельніцтва (2010)
634 435[1] (69-е месца)
Шчыльнасьць 11,6 чал./км²
Плошча 54 501 км² (51-е месца)
Месцазнаходжаньне Наўгародзкай вобласьці
Наўгародзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-NGR
Тэлефонны код 89331[2]
Код аўтам. нумароў 53
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Вобласьць разьмешчана на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі. Большая частка тэрыторыі ёсьць плоская, месцамі забалочаная Прыільменская нізіна, у цэнтры якой знаходзіцца возера Ільмень (самае вялікае ў вобласьці). Берагі Ільменю парэзаныя, часта нізкія й забалочаныя. У возера ўпадаюць 52 ракі, найбуйнейшыя зь іх ёсьць Мста, Шэлонь і Ловаць з Палісьцю, выцякае з возера толькі адна рака — Волхаў.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Сярод карысных выкапняў ёсьць радовішча торфу, бурага вугалю, вогнетрывалай і будаўнічай гліны, баксітаў і іншага. Вобласьць багатая на мінэральныя й радонавыя крыніцы, лячэбныя гразі (шырока вядомы з XIX стагодзьдзя курорт «Старая Руса»). Па ступені засваеньня пітных падземных мінэральных водаў, Наўгародзкая вобласьць зьяўляецца асноўным лідэрам у Паўночна-Заходнім рэгіёне. У апошнія гады актыўна ідзе працэс выяўленьня новых радовішчаў. Плянуецца геалягічнае вывучэньне вучасткаў нетраў на нафту, алмазы й марганец.

Гісторыя

рэдагаваць

Традыцыйна лічыцца, што ў VI стагодзьдзі на гэтую тэрыторыю прыйшлі плямёны крывічоў, а ў VIII стагодзьдзі ў працэсе славянскага засяленьня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны прыйшло племя ільменскіх славенаў. На гэтай жа тэрыторыі пражывалі фіна-вугорскія плямёны, якія пакінулі памяць пра сябе ў назвах шматлікіх рэкаў і азёр.

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць сталага насельніцтва Наўгародзкай вобласьці на 1 студзеня 2011 году склала 632,8 тысячы чалавек, у тым ліку гарадзкое насельніцтва — 447,2 тысячы чалавек (70,7% ад агульнай колькасьці), сельская — 185,6 тысячы чалавек (29,3%). У вобласьці пражывае больш за 100 нацыянальнасьцяў, зь якіх большасьцю зьяўдяюцца расейцы (93,9%). Беларусы зьяўляюцца трэцяй па велічыні этнічнай групай з колькасьцю ў 5294 чалавекі.

Эканоміка

рэдагаваць

Вытворча-прамысловы комплекс прадстаўлены 1519 прадпрыемствамі, зь іх актыўную вытворчую дзейнасьць ажыццяўляюць 1333, у тым ліку 187 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў[3]. Валавы рэгіянальны прадукт у апошні час павялічваецца й склаў у 2006 годзе каля 75 млрд расейскіх рублёў, у 2007 годзе каля 87,5 млрд расейскіх рублёў, у 2008 годзе ўжо каля 104,5 млрд расейскіх рублёў[4]. Прамысловасьць вобласьці вырабляе каля 40% валавага рэгіянальнага прадукту, фармуе 88% усяго атрыманага прыбытку, у ёй занята каля 21,5% працуючага насельніцтва, у асноўным, сканцэнтраванага ў абласным цэнтры — Вялікім Ноўгарадзе, а таксама ў гарадах Баравічы, Старая Руса й Чудава.

Доля вобласьці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасьці ў Расеі складае менш за 1%. У 2013 годзе найбольшымі падаткаплатнікамі былі: 1) АТ «Акрон» (Ноўгарад), якое вырабляла мінэральныя ўгнаеньні, у тым ліку пастаўляла іх у Беларусь; 2) ААТ «Баравiцкi камбiнат вогнеўпораў» (Баравічы), які з 1857 году выпускаў цэглу для доменных печаў у мэталюргіі і будаўніцтве, нафтахімічнай, шкляной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасьці. «Баравiцкi камбiнат вогнеўпораў» налічваў 4500 супрацоўнікаў, якія складалі 10% насельніцтва Баравічоў[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць