Востраў (горад)

места ў Пскоўскай вобласьці Расеі

Во́страў (па-расейску: Остров) — горад (з 1341 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Востраўскага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва складае 20482 чалавекі паводле зьвестак за 2019 год.

Востраў
рас. Остров
Герб Вострава
Дата заснаваньня: 1341
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пскоўская вобласьць
Насельніцтва: 20 427 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 81152
Паштовы індэкс: 181350
Нумарны знак: 60
Геаграфічныя каардынаты: 57°20′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 57.33333° пн. ш. 28.35° у. д. / 57.33333; 28.35Каардынаты: 57°20′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 57.33333° пн. ш. 28.35° у. д. / 57.33333; 28.35
Востраў на мапе Расеі
Востраў
Востраў
Востраў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://ostrov.reg60.ru/

Гісторыя рэдагаваць

Дакладная дата заснаваньня гораду невядома, аднак першыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1341 году, калі мясцовыя жыхары прыйшлі на дапамогу пскоўскаму войску ў бітве супраць лівонцаў. У 1501 годзе лівонскія войскі захапілі і разрабавалі горад і крэпасьць, аднак у хуткім часе лівонцам прыйшлося адступіць.

У жніўні 1581 году горад быў захоплены войскам Стэфана Баторыя, але ўжо на наступны год горад прыйшлося пакінуць праз складаньне Ям-Запольскага міру, паводле якога паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай абвяшчаўся мір.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Востраў (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў