Пранглі (па-эстонску: Prangli) — востраў на поўдні Фінскай затокі на тэрыторыі павету Хар’юмаа ў Эстоніі. Агульная плошча — 6,62 км². Насельніцтва (2017 г.) — 169 чалавек.

Пранглі
Месца Балтыйскае мора
Плошча 6,62 км²
Краіна Эстонія
Вобласьць Хар’юмаа
Насельніцтва (2010) 169
Каардынаты 59°37′28″ пн. ш. 25°1′15″ у. д. / 59.62444° пн. ш. 25.02083° у. д. / 59.62444; 25.02083Каардынаты: 59°37′28″ пн. ш. 25°1′15″ у. д. / 59.62444° пн. ш. 25.02083° у. д. / 59.62444; 25.02083
Пранглі на мапе Эстоніі
Пранглі
Пранглі
Пранглі

Геаграфія рэдагаваць

Востраў Пранглі месьціцца па поўдні Фінскай затокі за 21 км на паўночны ўсход ад Таліну, сталіцы Эстоніі. Берагі скалістыя на захадзе і пясчаныя з выдмамі на ўсходзе. Пераважаюць гліністыя глебы з украпваньнямі сланцаў. На паверхні часьцяком сустракаюцца валуны. Найбольшыя зь іх маюць свае назвы.

У 1946—1960 гг. на Пранглі здабывалі прыродны газ.

Прырода рэдагаваць

Паверхня Пранглі пакрытая лугамі, мяшанымі лясамі і прыбярэжнымі выдмамі. На востраве сустракаецца каля 40 відаў птушак, у тым ліку траўнік, малая крачка, олушы.

Гісторыя рэдагаваць

У Сярэднявеччы востраў меў значную ролю ў суднаходзтве ў Фінскай затоцы. Яго назва Vrangö на скандынаўскіх мовах значыла «заваротак». Зьвесткі пра наяўнасьць паселішча зьявіліся ў 1491 годзе. Першымі насельнікамі былі швэды, якія займаліся рыбалоўствам.

У нашы дні большасьць жыхароў складаюць эстонцы. Насельніцтва сканцэнтравана ў 3 вёсках. Дзейнічае паромная пераправа. Разьвіваецца турызм.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць