Праект правапісу 1999 году

Прае́кт пра́вапісу 1999 ро́ку (па-ўкраінску: Проєкт правопису 1999 року, пашыраная скарочаная назва: Проєкт[1]) — праект рэформы ўкраінскага правапісу, распрацаваны пад кіраўніцтвам чальца-карэспандэнта НАН Украіны Васіля Німчука[1].

Да яго ўнесеныя перш за ўсё тыя зьмены,што ўлічваюць сторочныя традыцыі ўкраінскае артаґрафіі. У прыватнасьці ўдакладненае ўжываньне літары ґ ва ўдзельных украінскіх ды запазычаных агульных ды ўласных назвах — прозьвішчах і ґеаґрафічных назвах, сфармуляванае новае правіла ўжываньня и на пачатку слова перад зычнымі н ды р, уведзенае асобнае напісаньне слова пів з назоўнікамі, калі яно азначае «палавіна», вернута як нарматыўны канчатак ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў III скланеньня з асноваю на ґрупу зычных -ст- ды словаў Русь, Білорусь, осінь, сіль, кров, любов, выраўненая парадыґма назоўнікаў IV скланеньня з суфіксам -ен-, то бок адноўлены канчатак , гук /θ/ у запазычаньнях перадаецца ўніфікавана праз т (катедра, етер, ортопед і гэтык далей, па дзеючым правапісе — кафедра, ефір, хоць й ортопед) ды інш.

Значныя зьмены ўнесеныя ў правапіс словаў іншамоўнага паходжаньня. Большасьць накіравана на спрашчэньне правілаў і зьмяншэньне колькасьці выключэньняў.

Праект правапісу 1999 року ня быў афіцыйна зацьверджаны.

Ужываньне

рэдагаваць
  • Цяпер праект правапісу 1999 выкарыстоўваюць выдаўніцтва Свічадо, Літопис, Критика.
  • Асобныя ягоныя пункты наяўныя ў маўленьні тэлеканалу СТБ (у праґраме навінаў).
  • Частка пісьменьнікаў (напрыклад, Аксана Забужка) выкарыстоўваюць гэты правапіс у сваіх творах.
  • На афіцыйным сайце УА «Свабода» значная частка навінаў напісаная з выкарыстаньнем элемэнтаў гэтага правапісу.

Прыклад тэсту

рэдагаваць
  У радіоетері повідомили про розгляд парламентом соціяльних статей проєкту б'юджету  

Пералік зьменаў ды ўкадладненьняў у праекце

рэдагаваць

Ніжэй прыведзены сьпіс зьменаў, прапанаваных у праекце правапісу 1999 року. Зялёным колерам пазначаныя пункты, падтрыманыя большасьцю дактароў і кандыдатаў навукаў[2].

Прапанавана Прычына зьмены Прыклады
Пісаць пасьлядоўна літару ґ ва ўдзельных, засвоеных агульных назвах ды ва ўласных найменаваньнях. Правіла ў дзеючым правапісе сфармуляванае нявыразна. Падстава: украінскія агульныя й уласныя назвы пішама ў адпаведнасьці да іх гукавога складу ў жывым маўленьні. Ґава, ґанок, Ґіґа (прозьвішча), Васко да Ґама, альтер еґо
Пісаць літару и на пачатку ўкраінскіх удзельных ды засвоеных словаў перад зычнымі н ды р, на пачатку адпаведных воклічаў, гукаперайманьняў і вытворных ад іх утварэньняў, на пачатку іншамоўных запазычаньняў — агульных ды ўласных, калі ў мове-донару на пачатку слова існуе гук, блізкі да ўкраінскага и: ир (агульная назва песьні ў некаторых цюркамоўных народаў), Игиатта (рэчка ў Якуціі). Наяўнасьць у жывым маўленьні словаў з пачатковым и. Пад уплывам напісаньня на пачатку словаў толькі і руйнуецца фаналяґічная сыстэма ўкраінскае мовы — и ня мае паўнапраўнага статусу фанэмы. Клясыкі ўкраінскае літаратуры да правапісу рэформы 1927 р. ужывалі менавіта и ў згаданых выпадках. Инший, инакше, икати, ирод.
Пісаць слова пів у сэньсе «палова» толькі асобна ад суседніх словаў. Калі элемэнт пів мае іншае значэньне, пісаць яго разам: пів ночі, але північ, півночі і г.д. Разам пів пісаць і ў прыметнікаў, вытворных ад зьяднаньня пів з назоўнікам: пів години — півгодинний. Наяўнасьць ва ўкраінскай мове нязменнага знамянальнага слова пів: пів на п'яту, о пів на другу ды інш. Пів години, пів яблука, пів Києва.
У назоўніках трэцяга скланеньня з канчатковаю ґрупаю зычных, а таксама ў словах кров, любов, сіль, осінь, Русь, у радавым склоне адзіночнага ліку ўжываць флексію . Наяўнасьць цяпер флексіі ў гаворках, якія ляглі ў ґрунт літаратурнае мовы, ужываньне гэтага канчатка ў згаданых выпадках у клясыкаў украінскае літаратуры да «рэформы» 1933 р. Кров — кро́ви, сіль — со́ли, тінь — ті́ни, Русь — Руси́.
Ужываць канчаткі ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў чацьвертага скланеньня, якія пры скланеньні прымаюць -ен-. Ужываньне яго ў жывым маўленьні, у творах клясыкаў украінскае літаратуры да прыняцьця зьменаў у правапісе 1945 р. (1946 р.), цэласнасьць парадыґмы чацьвертага скланеньня. Теля — теляти, ім'я — імени.
Схіляць замежныя запазычаньні на , апрача тых, у якіх перад ё іншыя галосныя. Іхныя схіленьне ў жывой гаворцы, у літаратурнай мове ў «рэформы» 1933 р., у творах некаторых цяперашніх пісьменьнікаў. Нязменнасьць іх руйнуе схіленьне ўдзельных украінскіх назоўнікаў на (напрыклад, няслушнае «брати Сірко», а трэба «брати́ Сірки»). Пальто — пальта, метро — метра́, але радіо — радіо (бо є голосна перед )
Пісаць у запазычаных агульных назвах толькі г, незалежна ад таго, h ці g вымаўляюць у мове-крыніцы. У асобных словах, запазычаных пераважна праз расейскую мову з анґельскае, у адпаведнасьці з h прадугледжана і далей пісаць х: хобі, хокей, ноу-хау. Закаранеласьць такое вымовы ў маўленьні з паўднёва-ўсходняе і сярэдняе й ўсходняе часткаў паўночнае гаворкі дзякуючы псэўдааналёґіі: усе словы, што ў расейскай мове ўжываюцца і пішуцца з г, украінскаю быццам павінны гучаць з глатковым г. Гербарій, газета, гол.
В антрапонімах ды вытворных ад іх лексэмах ужываць г або ґ згодна з гукавым складам (h — g) назваў у мовах-донарах. Ва ўласных ґеаґрафічных назвах ужываць г, незалежна ад таго, h ці g маема ў мове-крыніцы. Напісаньне ўласных найменьняў як сродкаў ідэнтыфікацыі асобы маюць максымальна адлюстроўваць іхні фанэмны (гукавы) ды ґрафічны склад у мове-крыніцы. Ґете, Геґель.
Ужываць як нарматыўныя раўналежныя формы ў словах грэцкага паходжаньня на месцы літары θ (th). Ужываньне такіх формаў у літаратурнай мове да забароны іх у 1933 р. Практыка некаторых друкаваных СМІ ва Ўкраіне. Ортопед, ортографія (па дзейным правапісе орфографія), пітон, етер (ефір), Атени (Афіни).
У агульных назвах іншамоўнага паходжаньня падваеньне зычных звычайна не перадаема. Так гэтыя словы гучаць у вусным маўленьні. Тона, нето, бруто, але ванна, вілла, манна, булла ды некаторыя іншыя (бо ё слова віла «русалка ў сэрбаў», мана і г.д.)
Словы з царкоўна-рэліґійнае сфэры (даўнія запазычаньні) з «правілам дзявяткі» ня зьвязваюцца. У іх паміж усімі зычнымі пішама и. Сучасная практыка ўкраінскамоўных цэркваў, у прыватнасьці, УПЦ (КП), УАПЦ, УГКЦ, тысячарочная традыцыя. У дзейным правапісным кодэксе (1993, с. 101) гэтае правіла пададзенае толькі ў заўвазе. Євангелист, єпископ, алилуя, Вифлеєм.
Пашырыць «правіла дзявяткі» на правапіс іншамоўных уласных назваў. Неапраўданае рэзкае супрацьпастаўленьне запазычаных агульных і ўласных найменьняў. Ужо дазволена пісаць и у канцавых -ида, -ика, а таксама пасьля ж (дж), ч, ш, ц та р (то бок пасьля пяці латараў) у дзейным кодэксе (1993, с. 101—102) ды ў шматлікіх выключэньнях пасьля д, т, з, с. Незмьякчэлыя зычныя перад і ў мовах-донарах. Аристотель, Едип, Сизиф, Занзибар, Сиракузи.
У агульных назвах іншамоўнага паходжаньня перад ётаваныя пасля губных пісаць апостраф. Жывое маўленьне ўкраінцаў. Аднастайнае напісаньне словаў іншамоўнага паходжаньня. Б'юро, б'юджет, п'юпітр, м'юзикл.
У словах іншамоўнага паходжаньня, дзе ў мове-крыніцы гучыць j, у пазыцыі перад о пісаць й. Жывая вымова Йона, Йов і пад. Перадача няскажанага гуку мовы-крыніцы, аднастайнае напісаньне словаў грэцкага паходжаньня з пачатковаю «ётаю». Йод, йон, йонійський, йоаніт, Йоан, Йов.
Пісаць слова проєкт і вытворныя ад яго зь літараю є. У мове-крыніцы — лаціне — тут наяўны -je-: projectus. Аднастайнае напісаньня словаў з агульным коранем, пар.: об'єкт, суб'єкт. Нарматыўнасьць формаў проєкт да «рэформы» 1933 р. Проєкт правопису.
Напісаньне ія ўсярэдзіне словаў іншамоўнага паходжаньня на месцы іа. Жывое маўленьне (пар. валер'янка, матер'ял), тысячарочная пісьмовая традыцыя, перарваная 1933 р. Наяўнасьць «апорнага» й у шматлікіх словах: матеріяматеріяльний, генійгеніяльний. Артеріяльний, геніяльний, соціяльний, матеріял.
Не пісаць залішнюю літару й у словах, дзе яго няма ў мове-крыніцы запазычаньня: гуаява, мая, фоє. У мовах-крыніцах у гэтых словах падвойны й не вымаўляюць і ня пішуць: гішпанскія guayaba, maya, французьке foyer. Фоє, мая.
Пісаць толькі пачатковы ю ў словах, дзе ў мове-крыніцы пачатковая ґрупа ju. Жывая мова, тысячарочная традыцыя, напісаньне ў тэкстах украінамоўных Цэркваў. Юда (па дзейным правапісе Іуда).
Перадаваць іншамоўны дыфтонґ au праз ав у агульных назвах. Au перадаваць праз ау толькі ў словах: аут, джоуль, клоун, ноу-хау, Каунас, Лаура, Фауст, Пауль ды некаторых іншых (па традыцыі). Жывая ўкраінская артаэпія: аўдит, аўдиторія і гэтык далей. Автобіографія, інавгурація, автор, авкціон, авдиторія.
Пісаць мяккі знак пасьля р у імёнах па бацьку. Імёны Ігор, Лазар, апроч назоўнага склону адзіночнага ліку, выступаюць як назоўнікі мяккае ґрупы: Ігоря, Ігореві, ; Ігорем, Ігорями. Ігорьович, Лазарьович.

Крытыка праекту

рэдагаваць
  • Міраслаў Паповіч. Нашае і ня нашае // Критика, 2002/11 (61). С. 21-22: «Рэфармаваньне як спосаб захаваць мінулае, вырасьціць гістарычныя традыцыі — то бязглузьдзе. Мінулае можна толькі ўлічваць — тою ці іншаю мераю, па-кансэрватыўнаму уі па-лібэральнаму. У рэфармаваньні мусяць быць разумела выяўленыя мэты й прагненьні, што маюць рэалізавацца ў будучыні. Гэта й ё нацыянальны інтарэс. Пакуль ён ня вызначаны экспліцытна, ня можа быць і мовы пра частковыя ці кардынальныя зьмены».
  • Юры Шэвелёў. Пры крытэрыі ў пытаньнях украінскага афіцыйнага правапісу / Ю. Шэвелёў. Абраныя працы: У 2 кн. К., 2008. Кн. 1. Мовознавство. С. 498—510: «…у перадачы грэцкага й заходнеэўрапейскага θ/th і η/е ня ё заданьнем правапісу ліквідаваць непасьлядоўнасьць паміж, скажама, бібліотека і Афіни».

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць