Праваслаўныя сьвяты
Правасла́ўныя сьвя́ты і пасты́ — адзначаюцца праваслаўнай царквой на Беларусі па старым стылі. Але ніжэй даты прыводзяцца па новым стылі.
Пасха - 55 дзён | Пачатак Масьленіцы |
Пасха - 48 дзён | Пачатак Вялікага посту |
за тыдзень да Пасхі | Вербная нядзеля |
• | Пасха (Вялікдзень) |
Пасха + 39 дзён | Узьнясеньне (Ушэсьце) |
Пасха + 49 дзён | Пяцідзясятніца (Тройца) |
Пасха + 50 дзён | Дзень Сьвятога Духа |
Пасха + 56 дзён | Пачатак Пятровага посту |
Пасха + 70 дзён | Сабор беларускіх сьвятых |
7 студзеня | Ражджаство Хрыстова (Каляды, Раство) |
19 студзеня | Хрышчэньне Гасподняе (Вадохрышча) |
15 лютага | Стрэчаньне Гасподняе (Грамніцы) |
7 красавіка | Благавешчаньне Прасьвятой Багародзіцы (Зьвеставаньне) |
19 жніўня | Праабражэньне Гасподняе (Перамяненьне) |
28 жніўня | Усьпеньне Прасьвятой Багародзіцы (Прачыстая) |
21 верасьня | Нараджэньне Прасьвятой Багародзіцы (Другая Прачыстая) |
27 верасьня | Узьдзьвіжаньне Крыжа Гасподняга (Узьвіжаньне) |
4 сьнежня | Увядзеньне ў храм Прасьвятой Багародзіцы |
Вялікія сьвяты
рэдагаваць14 студзеня | Абрэзаньне Гасподняе і свц. Васілія Вялікага |
7 ліпеня | Нараджэньне Іаана Прадцечы (Купальле) |
12 ліпеня | Свв. першавярхоўных апп. Пятра і Паўла |
11 верасьня | Усекнавеньне галавы Іаана Прадцечы |
14 кастрычніка | Пакроў Прасьвятой Багародзіцы |
Мнагадзённыя пасты
рэдагавацьВялікі пост | Пачатак: Пасха - 55 дзён. Канец: Пасха - 1 дзёнь. |
Пятроў пост | Пачатак: Пасха + 56 дзён. Канец: 11 ліпеня. |
Усьпенскі пост | Пачатак: 14 жніўня. Канец: 27 жніўня. |
Пост перед Ражджаством Хрыстовым | Пачатак: 28 лістапада. Канец: 6 студзеня. |
Аднадзённыя пасты
рэдагавацьСерада і пятніца на працягу ўсяго года, за выключэньнем усяядных тыдняў і Каляднага пэрыяду.
Навячэр'е Багаяўленьня | 18 студзеня. |
Усекнавеньне галавы Іаана Прадцечы | 11 верасьня. |
Узьдзьвіжаньне Крыжа Гасподняга (Узьвіжаньне) | 27 верасьня. |
Усяядныя тыдні (па серадах і пятніцах посту няма)
рэдагавацьСерада і пятніца на працягу ўсяго года, за выключэньнем усяядных тыдняў і Каляднага пэрыяду.
Калядны пэрыяд | з 7 па 18 студзеня. |
Мытара і фарысея | Трэці тыдзень перад Вялікім постам. |
Сырны (масьленічны) | Тыдзень перад Вялікім постам. |
Траецкі | Тыдзень пасьля Тройцы |
Трапеза ў сьвяты
рэдагавацьПаводле Царкоўнага ўставу, у сьвяты Ражджаства Хрыстовага і Богаяўленьня, калі яны прыпадаюць на сераду і пятніцу, посту няма. У Навячэр'е Ражджаства Хрыстовага, Навячэр'е Богаяўленьня, у сьвяты Ўздзьвіжаньня Крыжа Гасподняга, Усьпеньня, Нараджэньня і Пакрова Прасьвятой Багародзіцы, Увядзеньня Яе ў храм, Нараджэньня Іаана Прадцечы, апосталаў Пятра і Паўла, Іаана Багаслова, калі яны прыпадаюць на сераду і пятніцу, а таксама ў пэрыяд ад Пасхі да Тройцы ў сераду і пятніцу дазваляецца рыба.
Дні асаблівага памінаньня спачылых
рэдагавацьСубота мясапусная | Субота перад масьленіцай. |
Субота 2-я | Субота 2-га тыдня Вялікага посту |
Субота 3-я | Субота 3-га тыдня Вялікага посту |
Субота 4-я | Субота 4-га тыдня Вялікага посту |
Радаўніца | Другі аўторак пасьля Пасхі. |
Памінаньне спачылых воінаў | 9 траўня |
Субота Траецкая | Субота перад Тройцай. |
Дзяды | Субота перад памяцьцю вмч. Дзімітрыя Салунскага (8 лістапада). |
Не адпраўляецца вянчаньне
рэдагаваць- Напярэдадні серады і пятніцы ўсяго году (г. зн. па аўторках і чацьвяргах).
- Напярэдадні нядзельных дзён (г. зн. па суботах).
- Напярэдадні двунадзесятых, храмавых і вялікіх сьвятаў.
- На працягу пастоў Вялікага, Пятровага, Усьпенскага і посту перад Ражджаством.
- На працягу Каляднага пэрыяду (ад 7 да 19 студзеня).
- На працягу сырнага тыдня (масьленіцы), пачынаючы зь Нядзелі мясапуснай і ў Нядзелю сырапусную.
- На працягу Пасхальнага (Сьветлага) тыдня.
- У дні і напярэдадні Ўсекнавеньня галавы Іаана Прадцечы — 11 верасьня і Ўзьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга — 27 верасьня.