Усьпенскі пост
Усьпе́нскі пост, Спа́саўка - летні пост у Грэка-Каталіцкай і Праваслаўнай царкве.
Усьпенскі пост працягваецца два тыдні - з 14 па 27 жніўня (па н.ст.).
Па строгасьці ўстрыманьня ёсьць блізкім да Вялікага посту. Гэтым постам Сьвятая Царква надае павагу Прасьвятой Багародзіцы, заступніцы ўсіх хрысьціянаў, якая нязьменна моліцца за іх, зьвяраючыся да Бога.
У гэты пост рацыён харчаваньня такі ж, як і ў Вялікі. Рыба дазваляецца толькі ў сьвята Ператварэньня Гасподняга - 19 жніўня (па н.ст.). Пры супадзеньні сьвята Усьпеньня з серадой ці пятніцай у гэты дзень дазваляецца есьці толькі рыбу, а разгавеньне пераносіцца на наступныя содні.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |