Порнгаб
Порнгаб (па-ангельску: Pornhub) — канадзкі парнаграфічны вэб-сайт. Адзін зь некалькіх сайтаў для пералачы парнаграфічных відэа, якія належаць Mindgeek[2] [3]. Па стану на чэрвень 2020, Порнгаб зьяўляецца 10-м па колькасьці наведвальнікаў вэб-сайтам у сьвеце і трэцім вэб-сайтам для дарослых пасьля Іксвідэа і Іксэніксікс.
Порнгаб | |
Тып | Порнасайт зь відэа і база зьвестак порнаактораў ці эратычных мадэляў |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская мова, расейская мова, нямецкая, француская мова, гішпанская мова, італьянская мова, партугальская, польская мова і японская мова |
Уладальнік | Айля |
Пачатак працы | верасень 2007 |
Камэрцыйны? | не |
Прадукцыя | порнавырабы |
Рэйтынг Alexa | 57[1] |
Порнгаб быў запушчаны ў Манрэалі, што ў Канадзе, у 2007 годзе.[4] Порнгаб таксама мае офіс і сэрвэры ў Лімасоле, Кіпр. У сакавіку 2010 года кампанія была куплена MindGeek (вядомы тады як Manwin), які валодае мноствам іншых парнаграфічных сайтаў. Сайт даступны на міжнародным узроўні, але быў заблакаваны некаторымі асобнымі краінамі, такімі як Індыя, КНР, Філіпіны, Пакістан і Шры-Ланка . Сярод іншых прадуктаў ён таксама прапануе VR-порна і штогод праводзіць Порнгаб узгагароды.
Паступалі паведамленьні пра выпадкі, калі Порнгаб разьмяшчаў запісы сапраўдных згвалтаваньняў. Кампанію крытыкавалі за павольныя або неадэкватныя рэакцыі на некаторыя з гэтых выпадкаў, у тым ліку за разьмяшчэнне голаснага канала Гэрлзпорн, які быў закрыты ў 2019 годзе пасьля судовага працэсу і абвінавачваньня ў сэксуальным гандлі[5][6][7]. У сьнежні 2020 года, пасьля допісу ў газэту аб такім зьмесьце, сэрвісы аплаты Mastercard і Кампанія Віза скарацілі паслугі Порнгаб. 14 снежня 2020 года Порнгаб выдаліў усе відэа неправераных карыстальнікаў.[8] Гэта паменшыла зьмест з 13 мільёнаў да 4 мільёнаў відэа. [9]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.alexa.com/siteinfo/pornhub.com
- ^ Talk Talk fails to block Pornhub Праверана 19 студзеня 2022 г. Архіўная копія ад 7 January 2012 г.
- ^ World's biggest porn site reveals how major events affect viewing habits Праверана 19 студзеня 2022 г. Архіўная копія ад 24 May 2014 г.
- ^ {{{загаловак}}}.
- ^ Pornhub pulls Girls Do Porn videos amid sex trafficking charges
- ^ Pornhub Finally Removes Girls Do Porn
- ^ {{{загаловак}}}.
- ^ Pornhub Just Purged All Unverified Content From the Platform
- ^ Pornhub removes millions of videos after investigation finds child abuse content