Пол Джон Кітынг (па-ангельску: Paul John Keating; нарадзіўся 18 студзеня 1944 году) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 24-ы прэм’ер-міністар Аўстраліі, міністар фінансаў ва ўрадзе Робэрта Гоўка.

Пол Кітынг
20 сьнежня 1991 — 11 сакавіка 1996
Папярэднік Роберт Хоўк[d]
Наступнік Джон Говард
25 кастрычніка 1969 — 23 красавіка 1996
Папярэднік Jim Harrison[d]
Наступнік Michael Hatton[d]
4 красавіка 1990 — 3 чэрвеня 1991
Папярэднік Lionel Bowen[d]
Наступнік Brian Howe[d]
11 сакавіка 1983 — 3 чэрвеня 1991
Папярэднік Джон Говард
Наступнік Роберт Хоўк[d]
21 кастрычніка 1975 — 11 лістапада 1975
Папярэднік Rex Patterson[d]
Наступнік Ian Sinclair[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 студзеня 1944(1944-01-18)[1][2][3][…] (80 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Annita van Iersel[d]
Дзеці: Katherine Keating[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія рэдагаваць

Кітынг нарадзіўся й вырас у Бэнкстаўне, працоўным прадмесьці Сыднэю. Ён быў адным з чатырох дзяцей Мэт’ю Кітынга, прафзьвязнага прадстаўніка ірляндзкіх каталікоў, і ягонай жонкі Міні. Кітынг атрымаў адукацыю ў каталіцкіх школах. У 15 гадоў Пол удзельнічаў у адным з прафзьвязаў Новага Паўднёвага Ўэльзу. Ён уступіў у Лейбарысцкую партыю Аўстраліі, як толькі заканадаўства дазволіла яму гэта зрабіць. У 1966 годзе ён стаў прэзыдэнтам Савета Юных лейбарыстаў.

Прэм’ерства Кітынга адзначаецца такімі важнымі падзеямі, як пашырэньне правоў мясцовага насельніцтва й умацаваньне культурных і эканамічных сувязяў з Азіяй. Акрамя таго, было ўзьнята пытаньне пра адмену дыскрымінацыі па гендэрных прыкметах, а таксама захаваньне саманазваў плямёнаў абарыгенаў. Кітынг разьвіваў двухбаковыя адносіны з суседзямі Аўстраліі й лічыў, што не існуе больш важнай краіны для Аўстраліі, чым Інданэзія.

Сяброўства Кітынга з інданэзійскім прэзыдэнтам Сухартам выклікала крытыку з боку актывістаў праваабарончых арганізацыяў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пол Кітынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў