Полацкі Сафійскі манастыр

Сафійскі манастыр, 1889—91 гг.

Полацкі Сафійскі манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзьвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базылянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Сьвятой Соф'і. У пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі манастырскія карпусы.

ГісторыяРэдагаваць

Уніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Сьвятой Соф’і з XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Гляўбіц збудаваў манумэнтальны манастырскі корпус.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) манастыр працягваў дзейнічаць. Аднак па скасаваньні Берасьцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Маскоўскаму патрыярхату.

Пазьней будынкі манастыра прыйшлі ў заняпад і ў пачатку XX ст. (да 1912 году) расейскія ўлады зьнішчылі помнік.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры віленскага барока.

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычная графікаРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Варонін В. Полацкія манастыры // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 456.

ЛітаратураРэдагаваць