Пацяра́еўка[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.

Пацяраеўка
трансьліт. Paciarajeŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Лапаціцкі
Насельніцтва: 59 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213251
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 30°50′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 30.83333° у. д. / 53.56667; 30.83333Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 30°50′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 30.83333° у. д. / 53.56667; 30.83333
Пацяраеўка на мапе Беларусі ±
Пацяраеўка
Пацяраеўка
Пацяраеўка
Пацяраеўка
Пацяраеўка
Пацяраеўка

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле паданьня, у в. Пацяраеўка было калісьці толькі 3 двары. У 1708 годзе згадваецца ў паперах Пятра I. Паданьне сьведчыць, што расейскі цар згубіў свой кішэнны гадзіньнік на ланцужку на тым месцы, дзе цяпер в. Пацяраеўка. Ён вярнуўся, пашукаў, але не знайшоў і паехаў назад. Пад’яжджаючы да в. Чыкаўка, пачуў ціканьне гадзіньніку: «чы-чы-чы», «чык-чык-чык» (адсюль і назва суседняй вёскі Чыкаўка). На мапе 1777 году Пацяраеўка адзначана разам з вадзяным млынам. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква.[3]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2011 год — 59 чалавек[1]
  • 2010 год — 65 чалавек
  • 1999 год — 97 чалавек
  • 1926 год — 485 чалавек[3]

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслугаў[1].

  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
  3. ^ а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелTa, 1999, с. 576