Паськава Горка
(Перанакіравана з «Паськова Горка»)
Па́ськава Го́рка[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Паськава Горка ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.
Паськава Горка | |
трансьліт. Paśkava Horka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Старадароскі |
Сельсавет: | Языльскі |
Насельніцтва: | 35 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1792 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′9″ пн. ш. 28°1′45″ у. д. / 53.0525° пн. ш. 28.02917° у. д.Каардынаты: 53°3′9″ пн. ш. 28°1′45″ у. д. / 53.0525° пн. ш. 28.02917° у. д. |
± Паськава Горка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазву можна растлумачыць наступным чынам: паселішча на месцы лясной вырубкі, на горцы.
Гісторыя
рэдагавацьЗ XIX стагодзьдзя вядомы хутар Паськава Горка. Захаваўся будынак паштовай станцыі — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя. У 1909 годзе Паськава Горка налічвала 2 двары, 8 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная горка». Цяпер у вёсцы маецца крама і аддзяленьне сувязі.
Вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Паськавагорацкага сельсавету, які 27 чэрвеня 2003 году быў перайменаваны ў Горкаўскі[2].
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 35 чалавек
- 1999 год — 64 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 451
- ^ Госкартгеоцентр (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)