Парубкі
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Па́рубкі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Парубкі | |
трансьліт. Parubki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Крывіцкі |
Насельніцтва: | 198 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222376 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°44′3″ пн. ш. 27°17′52″ у. д. / 54.73417° пн. ш. 27.29778° у. д.Каардынаты: 54°44′3″ пн. ш. 27°17′52″ у. д. / 54.73417° пн. ш. 27.29778° у. д. |
± Парубкі |
Гісторыя
рэдагаваць- 1848 год — на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся маёнтак і вёска ў складзе Вялейскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак быў уладаньнем І. Пржасмыцкага і складаўся з 2 двароў і 38 жыхароў. Вёска налічвала 2 двары і 5 жыхароў.
- 1904 год — вёска і фальварак у складзе Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Фальварак зьяўляўся ўладаньнем І. Пржасмыцкага. Вёска налічвала 11 жыхароў, фальварак — 15 жыхароў.
- 1921 год — на месцы вёскі разьмяшчаўся фальварак у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварку знаходзіліся 4 двары і 25 жыхароў.
- 1931 год — фальварак у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварку знаходзіліся 2 двары і 13 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Крывіцкага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У 1941 годзе ў вёсцы працавала Крывіцкая МТС. З 1944 году была адноўленая МТС, якая ў 1950 годзе абслугоўвала 34 калгасы. З 1950 году пры МТС выдавалася газэта «Запаветы Ільіча». Напрыканцы 1960-х галоў МТС была рэарганізаваная ў Сельгастэхніку.
- З 28 чэрвеня 1958 году вёска знаходзіцца ў Крывіцкім пасялковым савеце.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 198 жыхароў
- 1999 год — 293 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 111 двароў, 306 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаюцца акцыянэрнае таварыства «Крывічы», сьвінакомплекс, крама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 328
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Parobki, folwark, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 869