Дэльфінавыя (Delphinidae) — сямейства атраду кітападобных. 24 роды, 53 віды.[1]

Дэльфінавыя
Tursiops truncatus 01.jpg
Дэльфін з роду Tursiops
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Атрад Кітападобныя
Сямейства Дэльфінавыя
Бінамінальная намэнклятура
Delphinidae

Даўжыня цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасьці ёсьць сьпінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, дзьвюхлопасьцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалякацыі і слыху (успрымаюць ваганьні ад некалькіх дзясяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сыгналізацыю і гукасыгнальны (эхалякацыйны) орган, добра разьвіта цэнтральная нэрвовая сыстэма: галаўны мозг вялікі, шараладобны, вялікія паўшар’і са шматлікімі зьвілінамі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ БелЭн у 18 т., т. 5.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Дэльфінавыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў