Марскія сьвіньні

Марскія сьвіньні (Phocoenidae) — сямейства марскіх сысуноў падатрада зубатых кітоў. Раней адносіліся да сямейства дэльфінавых.

Марскія сьвіньні
Tuemmler-drawing.jpg
Марская сьвіньня
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Парнакапытныя (Artiodactyla)
Інфраатрад Кітападобныя (Cetacea)
Надсямейства Delphinoidea
Сямейства Марскія сьвіньні
Роды
Бінамінальная намэнклятура
Phocoenidae
J.E.Gray, 1825

АпісаньнеРэдагаваць

Адрозьніваюцца ад дэльфінаў будовай чэрапа і зубоў, якія маюць не канічную, а сплошчаную каронку. Марскія сьвіньні драбнейшыя за сапраўдных дэльфінаў, з даўжынёй цела 1,5-2,5 м і вагой каля 120 кг, больш шчыльнага целаскладу. Галовы невялікія, прытупленыя, пазбаўленыя дзюбы. Сьпінны плаўнік адсутнічае, альбо невялікі, трохкутнай формы; вельмі буйны ў самцоў віду Phocoena dioptrica. Пярэднія плаўнікі даволі кароткія. Афарбоўка цела кантрастная, з чорнымі, белымі і шэрымі ўчасткамі, альбо аднастайная. Сустракаюцца поўныя і частковыя альбіносы.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Марскія сьвіньнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў