Бэгемотавыя (Hippopotamidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя роды і 2 сучасныя віды, абмежаваныя Афрыкай. Гістарычны арэал абодвух відаў уключаў усю Афрыку на поўдзень ад Сахары, раку Ніл, Палестыну і нават Мадагаскар. Выкапныя бэгемотавыя вядомыя ад позьняга міяцэну да позьняга плейстацэну ў Эўропе, Азіі і Афрыцы. Іх цесная сувязь з кітападобнымі пацвярджаецца малекулярнымі і палеанталягічна-марфалягічнымі дадзенымі. Цяпер яны размешчаны ў адным падатрадзе — Whippomorpha[1][2].

Бэгемотавыя
бэгемот (Hippopotamus amphibius)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
СямействаБэгемотавыя
Бінамінальная намэнклятура
Hippopotamidae
Gray, 1821

Бэгемотавыя — гэта грувасткія істоты з велізарнымі галавамі і кароткімі канечнасьцямі, іх хвасты кароткія і з пучком валасоў на канцы. Бэгемот (Hippopotamus) важыць ад 510 да 3200 кілаграмаў, а карлікавы бэгемот (Choeropsis) — ад 180 да 275 кілаграмаў. Іх скура тоўстая і амаль без валасоў. У іх шырокі і квадратны рот. Іх ноздры і вочы сядзяць на чарапах, так што яны выходзяць з вады, калі жывёла ляжыць пад вадой. Зубная формула: 2–3/1–3, 1/1, 4/4, 3/3 = 38–44 зубоў[1][2].

Бэгемотавыя — статкавыя жывёлы; памер групы да 40 жывёл. Яны — выдатныя плыўцы і большую частку дня праводзяць у вадзе і выходзяць увечары, каб пакарміцца наземнай расьліннасьцю. Іх наземныя кармавыя зоны могуць знаходзіцца на адлегласьці некалькіх кіламетраў ад месца, дзе яны праводзяць дзень. Яны таксама ядуць водныя расьліны. Карлікавы бэгемот менш сацыяльны і звычайна сустракаецца ў лясных раёнах[1][2].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Бэгемотавыя (Hippopotamidae)

  • род Choeropsis
    • від Choeropsis liberiensis
  • род Hippopotamus
    • від бэгемот Hippopotamus amphibius
    • вымерлыя віды: †H. aethiopicus, †H. antiquus, †H. behemoth, †H. creutzburgi, †H. gorgops, †H. kaisensis, †H. laloumena, †H. lemerlei, †H. major, †H. melitensis, †H. minor, †H. pentlandi, †H. sirensis
  • вымерлыя роды: †Archaeopotamus, †Hexaprotodon, †Kenyapotamus, †Palaeopotamus, †Saotherium, †Trilobophorous
  1. ^ а б в Fox, D.; P. Myers (2000) Hippopotamidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 13.03.2021 г.
  2. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 355, 356. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)