Папярэжжа
Папярэ́жжа[2] (таксама Папарэ́жжа[2]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 2 км на паўночны ўсход ад Карсакавічаў. Папярэжжа ўваходзіць у склад Зэмбінскага сельсавету.
Папярэжжа | |
трансьліт. Papiarežža | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Зэмбінскі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222133[1] |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′30″ пн. ш. 28°18′32″ у. д. / 54.475° пн. ш. 28.30889° у. д.Каардынаты: 54°28′30″ пн. ш. 28°18′32″ у. д. / 54.475° пн. ш. 28.30889° у. д. |
± Папярэжжа |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з 19 стагодзьдзя. У 1870 годзе маёнтак, у складзе Зэмбінскай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 г. 1 двор, 4 жыхары. У 1908 г. 14 жыхароў. Ад лютага да сьнежня 1918 г. 1918 у складзе кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да ліпеня 1920 г. акупавана польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у складзе БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 г. у БССР. Ад 20 жніўня 1924 г. у складзе Карсакавіцкага сельсавету Зэмбінскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 гг да 26 ліпеня 1930 г. Менскай акруг, ад 22 верасьня 1927 г. Барысаўскага раёну, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. пасёлак, 10 двароў, 62 жыхары. У 1940 г. 24 двары, 111 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ад 30 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У чэрвені 1942 г. вёска цалкам спаленая, 4 жыхары загінулі. Пасьля вайны адбудаваная. У 1960 г. 85 жыхароў. У 1988 г. 9 гаспадарак, 18 жыхароў. Адзіная шыротная вуліца арыентаваная ўздоўж ручая і забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[3].
30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Карсакавіцкага ў склад Зэмбінскага сельсавету[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 7 жыхароў
- 2008 год — 11 жыхароў, 6 двароў
- 1999 год — 14 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Попорежье
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 73
- ^ Папарэжжа // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 174
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)