Панонска-русінская мова
Панонска-русі́нская мова (таксама бачванска-русінская мова, югаслава-русінская мова, заходне-русінская мова, ваяводзінска-русінская мова, паўднёварусінская мова; саманазва: руски язик, руска бешеда) — тэрмін для пазначэньня сукупнасьці дыялектаў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаных сярод панонскіх русінаў на поўначы Сэрбіі й паўночным усходзе Харватыі, у прыватнасьці, у гістарычным рэгіёне Бачка.
Панонска-русінская мова | |
руски язик, руска бешеда | |
Ужываецца ў | Сэрбіі, Харватыі |
---|---|
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ваяводзіне (Сэрбія) |
Пісьмо | кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | rsk |
Дыялекты панонскіх русінаў збліаецца з заходнеславянскімі мовамі, асабліва славацкай, маючы пры гэтым фанэтыку й лексыку ўсходнеславянскага паходжаньня. Апрача таго, адлюстроўвае пэўную ступень паўднёваславянскага ўплыву, атрыманага пры дапамозе кантактаў з носьбітамі сэрбскай і харвацкай моваў.
Панонска-русінская мова мае афіцыйны статус у Аўтаномным Краі Ваяводзіна на поўначы Сэрбіі, дзе пражывае значная колькасьць гістарычнай русінскай дыяспары[3].
Клясыфікацыя
рэдагавацьПанонска-русінскія дыялекты ў галіне фанэтыкі ды лексыкі генэтычна збліжаюцца з усходнеславянскімі мовамі, аднак разам з тым мова адлюстроўвае значны ўплыў з боку славацкае мовы, якая адносіцца да заходнеславянскіх. Між іншага, назіраюцца рысы рускай [старабеларускай, стараўкраінскай] мовы, а таксама расейскай мовы ды расейскага ізводу царкоўнаславянскае мовы. Падобнае спалучэньне рысаў уласьцівае таксама дыялектам карпацкіх русінаў.
Сярод славацкіх рысаў для панонска-русінскіх дыялектаў характэрныя як агульныя, так і асобныя дыялектныя, напрыклад, шарыскіх і абаўскіх групаў гаворак[4].
Пункты гледжаньня адносна лінгвістычнага статусу панонска-русінскіх дыялектаў не зьяўляюцца агульнапрынятымі: так, паводле сэрбскіх мовазнаўцаў панонска-русінскія дыялекты разглядаюцца як адна з славянскіх мікрамоваў, у той час як ва ўкраінскай лінгвістыцы панонска-русінскія дыялекты лічацца аднымі з русінскіх дыялектаў (бачанска-срымскія), якія, у сваю чаргу, лічацца аднымі з дыялектаў украінскае мовы. Славацкія дасьледчыкі, а таксама некаторыя грамадзкія арганізацыі, што ставяць на мэце прасоўваньне ідэалёгіі пра існаваньне асобнага русінскага этнасу, разглядаюць панонска-русінскую мову як адны з дыялектаў асобнай русінскай мовы. Акрамя гэтага, панонска-русінскія дыялекты могуць адносіцца да заходнеславянскіх моваў, у прыватнасьці, адрозьненьні між некаторымі ўсходнімі славацкімі й заходнімі русінскімі дыялектамі крайне нязначныя.
Гісторыя
рэдагавацьПачатак адасабленьня панонска-русінскіх дыялектаў прынята зьвязваць зь міграцыяй русінаў з тэрыторыяў сучасных усходняй Славаччыны й заходняй Украіны ў Бачку ў XVIII ст. Рэгіён папярэдняга пражываньня продкаў панонскіх русінаў абумовіў шырокае ўспрыняцьце заходнеславянскіх рысаў. Аналягічна карпацкім русінам, панонскія русіны ў пераважнай большасьці зьяўляюцца грэка-каталікамі.
Кадыфікацыя мовы пачалася пасьля выданьня паэтычнага зборніку З мого села... (З майго сяла, 1904 г.), пасьля якога ў 1910 і 1914 гадох апублікаваныя фальклёрныя тэксты, сабраныя У. Гнацюком.
У 1923 годзе выдадзеная Граматика бачвансько-руськой бешеди Г. Касьцельніка. У 1971 годзе М. Кошычам зьдзейсьненая кадыфікацыя панонска-русінскіх дыялектаў у працы Правопис руского язика (Правапіс панонска-русінскае мовы), у 1974 годзе выпушчаная праца Ґраматика руского язика, абедзьве складзеныя на кірыліцы. Цягам ХХ ст. распрацаваны навуковы, мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы стылі мовы.
З 1970-х гг. у тагачаснай Югаславіі тагачасным панонскім русінам нададзеныя правы нацыянальнае меншасьці, у выніку чаго стала мажлівым адкрыцьцё школаў і друкаваньне падручнікаў на пісьмовай панонска-русінскай мове (выдадзена 250 падручнікаў). У Сэрбіі ды Харватыі вядзецца публікацыя пэрыядычнае прэсы.
У Нові-Садзкім унівэрсытэце з гэтага ж пэрыяду ажыцьцяўляецца вывучэньне русінскае мовы[5], дзейнічаюць тэле- й радыёпраграмы з выкарыстаньнем панонска-русінскае мовы: паводле зьвестак на 2001 год тэлерадыёвяшчальныя кампаніі Нові-Саду 3,8% уласнай прадукцыі трансьлявалі на панонска-русінскай мове, 0,2% — на ўкраінскай.
Пісьмовасьць
рэдагавацьУ пісьмовых мэтах у панонска-русінскай мове выкарыстоўваецца кірылічны альфабэт з 32 літараў, мяккі знак у альфабэт часам не ўключаецца[6].
Альфабэт мае наступны выгляд:
- Аа Бб Вв Гг Ґґ Дд Ее Єє Жж Зз Ии Її Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Фф Хх Цц Чч Шш Щщ Юю Яя Ьь
Крыніцы
рэдагаваць- ^ (нявызначаны загаловак) — ISBN 978-86-6161-126-1
- ^ http://testdata.gov.hr/dataset/popis-stanovni-tva-1991-2001-i-2011-stanovni-tvo-prema-materinskom-jeziku/resource/f9520190-cff9-4c09-a969-f16fa7182bd9
- ^ The Statute Of The Autonomous Province Of Vojvodina (анг.) Афіцыйны сайт Скупшчыны Аўтаномнага Краю Ваяводзіна. Аўтаномны Край Ваяводзіна. Праверана 24 траўня 2014 г.
- ^ Скорвид С. С. Серболужицкий (серболужицкие) и русинский (русинские) языки: к проблеме их сравнительно-исторической и синхронной общности. — Исследование славянских языков в русле традиций сравнительно-исторического и сопоставительного языкознания. Информационные материалы и тезисы докладов международной конференции. — М.: 2001. — 114 с.
- ^ Rusinistika (сэрб.). Filozofski fakultet. Univerzitet u Novom Sadu. Праверана 24 траўня 2014 г.
- ^ The Bachka Rusyns of Yugoslavia, the Lemkos of Poland. Their languages and the question of their transliteration and subject cataloging (анг.). Carpatho-Rusyn Knowledge Base. Праверана 24 траўня 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Українська мова в Сербії, Боснії, Герцеговині і Хорватїі // Українська мова: Енциклопедія. — Київ: «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 2004. ISBN 966-7492-19-2