Палік (вёска)

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Палі́к[2]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на ўсходнім беразе возера Пялік, за 6 км на захад ад Клетнага, 60 км на поўнач ад Барысава, 131 км ад Менска. Палік уваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету. Рэльеф раўнінны, мясцовасьць забалочаная, на беразе возера Палік. На поўдні працякае рака Лютка, якая ўпадае ў возера. Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў—Маісееўшчына.

Палік
трансьліт. Palik
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Маісееўшчынскі
Вышыня: 155 м н. у. м.
Насельніцтва: 8 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 202135[1]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°31′26.00″ пн. ш. 28°27′15.01″ у. д. / 54.5238889° пн. ш. 28.4541694° у. д. / 54.5238889; 28.4541694Каардынаты: 54°31′26.00″ пн. ш. 28°27′15.01″ у. д. / 54.5238889° пн. ш. 28.4541694° у. д. / 54.5238889; 28.4541694
Палік на мапе Беларусі ±
Палік
Палік
Палік
Палік
Палік
Палік

Вядома з XVIII стагодзьдзя. У 1800 годзе значылася як засьценак на беразе возера. Працавала прыстань. 2 гаспадаркі, у якіх пражывалі 12 чалавек. У валоданьні шляхты. Паводле перапісу 1897 году, у Паліку жылі 55 чалавек, 5 гаспадарак. Адміністрацыйна адносілася да Красналуцкай воласьці Барысаўскага павета Менскай губэрні. У 1917 годзе 12 гаспадарак, 94 жыхары. Зь лютага да лістапада 1918 пад акупацыяй Нямеччыны. 1 студзеня 1919 году далучаная да БССР. У лютым 1919 году перададзеная ў склад Літ.-Бел. ССР. З 29 жніўня 1919 года да 10 жніўня 1920 года ў складзе Гомельскай губэрні РСФСР, потым у БССР. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Жартайскага сельсавета Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года перададзены ў склад Менскай акругі[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 8 чалавек
  • 2008 год — 13 чалавек[3]
  • 1999 год — 18 чалавек
  1. ^ Справочник адресов. Белпошта. Праверана 27 кастрычніка 2019 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 76
  3. ^ а б Палік // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 172.