Палац Сапегаў (Львоў)
Палац | |
Палац Сапегаў
| |
Львоўскі палац Сапегаў
| |
Краіна | Украіна |
Места | Львоў, вул. Капэрніка, 40а |
Каардынаты | 50°23′58″ пн. ш. 24°2′18″ у. д. / 50.39944° пн. ш. 24.03833° у. д.Каардынаты: 50°23′58″ пн. ш. 24°2′18″ у. д. / 50.39944° пн. ш. 24.03833° у. д. |
Тып будынка | жыльлёвы |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Адольф Кун |
Заснавальнік | Лявон Сапега |
Дата заснаваньня | 1867 |
Будаваньне | ???—1867 гады |
Асноўныя даты: 1972—1976 — рэканструкцыя
| |
Статус | помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня Ўкраіны[d] |
Палац Сапегаў | |
Палац Сапегаў на Вікісховішчы |
Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Львове па вуліцы Капэрніка, 40а.
Мінуўшчына
рэдагавацьБыў збудаваны ў 1867 року для князя Лявона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі францускага барока XVIII стагодзьдзя (па-француску: Châteauesque). Будынак двухпавярховы, з мэзанінам, галоўны аб’ём мае ў пляне форму квадрату, да якога прымыкае простакутны флігель. Манумэнтальная агароджа з ажурнымі мэталічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сьцены будынку вылучаюцца мяккаю плястыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.
Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду Адам Сапега(pl), які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палацу абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палацу Патоцкіх.
На месцы ўсходняга флігелю палацу, які быў зьнішчаны бомбай у рокі ІІ сусьветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 року паўстала пытаньне пра разборку гэтага будынку.
Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганьням Львоўскае абласное арганізацыі Ўкраінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры(uk). Таварыства выступіла зь ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 року адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраваньні. Да цяперашняга часу ў ім разьмяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.
Літаратура
рэдагаваць- Пам’ятники містобудівництва та архітектури Української ССР. — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вуліца Каперніка
- Почесному консульстві Казахстану у Львові не віддадуть Палацу Сапєг(недаступная спасылка) (укр.)