Палац Румянцавых і Паскевічаў (Гомель)

палац у Гомлі (Беларусь)
(Перанакіравана з «Палац Румянцавых — Паскевічаў»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Румянцавых і Паскевічаў
Палац Румянцавых і Паскевічаў
Палац Румянцавых і Паскевічаў
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′20″ пн. ш. 31°00′59″ у. д. / 52.42222° пн. ш. 31.01639° у. д. / 52.42222; 31.01639Каардынаты: 52°25′20″ пн. ш. 31°00′59″ у. д. / 52.42222° пн. ш. 31.01639° у. д. / 52.42222; 31.01639
Архітэктурны стыль расейскі нэаклясыцызм[d][1] і палядыянства[d]
Аўтар праекту Адам Ідзькоўскі[d]
Дата заснаваньня 1796
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палац Румянцавых і Паскевічаў на мапе Беларусі
Палац Румянцавых і Паскевічаў
Палац Румянцавых і Паскевічаў
Палац Румянцавых і Паскевічаў
Палац Румянцавых і Паскевічаў на Вікісховішчы

Палац Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на высокім правым беразе ракі Сажа[a]. Твор архітэктуры клясыцызму, кампазыцыйны цэнтар палацава-паркавага ансамблю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Палац, 1852 г.

За Румянцавымі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гомель апынуўся пад уладай Расейскай імпэрыі, а маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала яго расейскаму вайскаводу Пятру Румянцаву «дзеля забавы». Будаваньне палаца вялося ў 1777—1796 гадох на месцы драўлянага замка. Кіраваў работамі архітэктар Якаў Аляксееў, а кансультаваў яго Карл Бланк[2].

Па сьмерці Пятра Румянцава ў 1796 годзе палац перайшоў да яго сына Мікалая, які запрасіў зь Вялікабрытаніі архітэктара Джона Кларка. Апошні ў 1800—1805 гадох ажыцьцявіў рэканструкцыю палаца, у выніку якой злучыў службовыя флігелі з галоўным будынкам галерэямі. Дзеля напаўненьня ўласнай калекцыі Мікалай Румянцаў стварыў агентурную сетку, якая на землях колішняга Вялікага Княства Літоўскага арганізавала вышук каштоўных кніг у прыватных і манастырскіх кнігазборах. Гэтыя кнігі звозіліся да Румянцава ў яго калекцыю. Вядома, што пры жыцьці ягоны кнігазбор налічваў 140 выданьняў Францішка Скарыны. Па 1917 годзе гэтая калекцыя стала асновай для Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі[3].

Па сьмерці Мікалая Румянцава ў 1826 годзе палац перайшоў да яго другога сына Сяргея, які ўжо ў 1828 годзе аддаў палац у заклад, а ў 1834 годзе — прадаў яго ў дзяржаўны скарб Расейскай імпэрыі.

За Паскевічамі

рэдагаваць

У 1834 годзе палац за 800 тысяч рублёў набыў расейскі фэльдмаршал Іван Паскевіч. У 1837—1851 гадох пад кіраўніцтвам архітэктара Адама Ідзькоўскага праводзілася чарговая рэканструкцыя палаца, у выніку якой над паўночным флігелем зьявіўся трэці паверх, а замест паўднёвага паўстала 4-ярусная вежа.

Апошнія ўладальнікі сядзібы — сын Івана Паскевіча Фёдар і яго жонка Ірына. На жаданьне Фёдара Паскевіча ў другой палове XIX стагоддзя ў паўночным рызаліце палаца ўладкавалі дамавую царкву ў гонар Яна Багаслова і Сьвятой Лізаветы.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) палац канфіскавалі, а Ірыну Паскевіч перасялілі ў невялікую кватэру. Палацавыя калекцыі сталі асновай утворанага ў 1919 годзе Гомельскага краязнаўчага музэю. Значную шкоду палац атрымаў ад пажару ў сакавіку 1919 году.

За часамі Другой сусьветнай вайны палац зноў згарэў. Музэйныя каштоўнасьці пасьпелі эвакуяваць, аднак большая іх частка згубілася (у чэрвені 1946 году вярнулі толькі 200 з 7540 даваенных экспанатаў). Па вайне ў палацы разьмясьціўся Дом піянэраў. У пачатку 1945 года музэю выдзялілі пяць пакояў у левым флігелі палаца, а 15 лютага 1946 году адкрылася першая паваенная экспазыцыя. Па аднаўленьні ў сьнежні 1970 году музэю перадалі вежу палаца.

У 1995 годзе пачалося аднаўленьне інтэр’еры палаца XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Галоўны корпус — кампактавы 2-павярховы будынак на высокім цокалі, завершаны ў цэнтры кубаподабным бэльвэдэрам зь вялікім купалам. Фасады аздабляюцца портыкамі карынцкага ордэру: 4-калённым парадным і 6-калённым паркавым. Усім пэрымэтрам будынка прастакутныя аконныя праёмы, разьмешчаныя ў два шэрагі, чаргуюцца зь пілястрамі, што надае велічную манумэнтальнасьць. Бакавыя часткі вылучаюцца вялікімі аконнымі праёмамі. Плян анфілядны. На высокім першым паверсе разьмяшчаліся выняткова парадныя памяшканьні, на другім — жылыя пакоі, а цокальны выкарыстоўваўся дзеля гаспадарчых патрэбаў і разьмяшчэньня прыслугі.

Абапал галоўнага корпуса месьцяцца галерэі — 12-пралётныя калянады іянічнага ордэру. Павільёны — манумэнтальныя аб’ёмы, якія маюць складаныя трайныя вокны з каляровымі вітражамі. Інтэр’еры паўднёвага павільёну аздабляюцца пілястрамі іянічнага ордэру, дэкаруюцца ляпнінай. Высотнай дамінантай выступае 4-ярусная вежа, фасады якой падзяляюцца пілястрамі, а ярусы вылучаюцца шырокімі стужкамі карнізаў[4].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі экстэр’еру

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі інтэр’еру

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Леніна, 4
  1. ^ а б Гомельский городской исполнительный комитет
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 158.
  3. ^ Алесь Суша: мова аўтарскіх тэкстаў Францыска Скарыны — старабеларуская, Sputnik Беларусь, 20 красавіка 2017 г.
  4. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 159.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  310Г000044