Пазэльва
Пазэльва (лет. Želva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Зэльве. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Вількаміру.
Пазэльва лац. Pazelva | |||||
лет. Želva | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 457 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°16′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 25.03333° у. д.Каардынаты: 55°16′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 25.03333° у. д. | ||||
Пазэльва | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пазэльва — мястэчка гістарычнай Віленшчыны.
Назва
рэдагавацьТапонім Пазэльва ўтварыўся ад ракі Зэльвы, назва якой, як мяркуецца, мае балтыйскае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладных адпаведнасьцяў у сучасных мовах няма[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пазэльва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 30 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пазэльву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьПа польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 300 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 457 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Ігнація Лаёлы (1892)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 140.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 899.