Падыгрушка

былы пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Падыгру́шка[1] — былы пасёлак у Беларусі. Уваходзіў у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзіўся за 12 км на ўсход ад места Чачэрск, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 77 км ад Гомелю.

Падыгрушка
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 0 чал. (1992)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′22.6″ пн. ш. 31°5′7″ у. д. / 52.939611° пн. ш. 31.08528° у. д. / 52.939611; 31.08528Каардынаты: 52°56′22.6″ пн. ш. 31°5′7″ у. д. / 52.939611° пн. ш. 31.08528° у. д. / 52.939611; 31.08528
Падыгрушка на мапе Беларусі
Падыгрушка
Падыгрушка
Падыгрушка

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (34 сям’і) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны 4 лістапада 1942 нямецкія войскі спалілі мястэчка. 13 жыхароў загінулі на франтох. Паводле перапісу 1959 году ўваходзіў у склад саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка).

29 сьнежня 2011 году пасёлак ліквідаваны рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 86 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць