Пагадненьне аб роўмінгу на Заходніх Балканах
Пагадненьне аб роўмінгу на Заходніх Балканах (анг. Agreement on the price reduction of the roaming services in public mobile communication networks in the Western Balkans region) — шматбаковае міжнароднае пагадненьне, падпісанае ў красавіку 2019 году ў Бялградзе (Сэрбія) кіраўнікамі ведамстваў 5 дзяржаваў Балканаў і сэрбскага краю Косава.
Пагадненьне аб роўмінгу на Заходніх Балканах | |
Пагадненьне аб зьніжэньні цаны на паслугі роўмінгу ў сетках мабільнай сувязі агульнага карыстаньня на Заходніх Балканах | |
Тып дамовы | цэнавая |
---|---|
Падрыхтаваная | 14 сьнежня 2018 (5 гадоў таму) |
Падпісаная | 4 красавіка 2019 (5 гадоў таму) |
· месца | Бялград (Сэрбія) |
Набыла моц | 1 ліпеня 2019 (5 гадоў таму) |
· умовы | скасаваньне платы за роўмінг зь 2021 году |
Тэрмін дзеяньня | бестэрміновае |
Падпісанты | Дарына Чынары, Саша Даліпагіч, Вальдрын Лука, Дамян Манчэўскі, Расім Ляіч, Драгіца Сякуліч |
Бакі | Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, сэрбскі край Косава, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя |
Месца захаваньня | Тырана, Сараева, Прышціна, Скоп'е, Бялград, Падгорыца |
Статус | дзейнае |
Мова | ангельская |
Замяніла сабой Пагадненьне аб зьніжэньні цэнаў на паслугі роўмінгу ў сетках мабільнай сувязі агульнага карыстаньня, якое 29 верасьня 2014 году падпісалі міністры сувязі Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Сэрбіі і Чарнагорыі[1].
Паводле 2-га артыкула Пагадненьня, ад 1 ліпеня 2019 году пры роўмінгу:
- даплату за хвіліну тэлефанаваньня як для спажыўца, гэтак і для пастаўніка зь яго краіны мелі абмежаваць 5 эўрацэнтамі, за паслугу кароткага паведамленьня — 2-ма эўрацэнтамі, за мэгабайт зьвестак — 2,5 цэнтамі, а зь ліпеня 2020 году — 1,5 эўрацэнты за Мбайт;
- цана за хвіліну размовы мела складаць да 19 цэнтаў, за тэкставае паведамленьне — 6 цэнтаў, за Мбайт — да 18 цэнтаў;
- даплата за прыём тэлефанаваньня ў роўмінгу мела скласьці да 4-х цэнтаў, зь ліпеня 2020 году — 2,5 цэнты, а зь ліпеня 2021 году — 1,6 цэнтаў[1].
У 3-м артыкуле прадугледжвалася, што зь ліпеня 2021 году плата наведанаму пастаўніку сотавай сувязі ад замежнага мела скласьці да 3,2 цэнтаў за хвіліну размовы, да цэнта за тэкставае паведамленьне і да 0,77 цэнта за Мбайт. Надалей цана за Мбайт мела скарачацца да 0,6 цэнта зь 2022 году, 0,45 цэнта зь 2023-га, 0,35 цэнта зь 2024-га, 0,3 цэнта зь 2025-га і 0,25 цэнта зь 2026 году. Згодна з 4-м артыкулам хвіліна тэлефанаваньня між сотавым і стацыянарным нумарамі мела каштаваць да 4-х цэнтаў зь ліпеня 2019 году, 2,5 цэнтаў зь ліпеня 2020-га і 1,6 цэнта зь ліпеня 2021 году[1].
Паводле 5-га артыкула, ад 1 ліпеня 2021 году мелі скасаваць даплаты за роўмінг і перайсьці да мясцовых цэнаў на тэлефанаваньне, тэкставыя паведамленьні і перасылку зьвестак. Пры гэтым мела адсутнічаць плата за ўваход у роўмінг у замежжы[1].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |