Павал Ярашынскі

польскі футбаліст

Па́вал Ярашы́нскі (па-польску: Paweł Jaroszyński; нар. 2 кастрычніка 1994 году) — польскі футбаліст, абаронца клюбу «Краковія».

Павал Ярашынскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1994(1994-10-02)[1][2] (29 гадоў)
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Краковія
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2017
2017—2019
2019—2022
2019—2020
2020—2021
2021—2022
2022—2023
2022—2023
2023—
Краковія
К’ева
Джэноа
Салернітана (арэнда)
Пэскара (арэнда)
Салернітана (арэнда)
Салернітана
Краковія (арэнда)
Краковія
62 (1)
30 (0)
0 (0)
32 (0)
16 (0)
16 (0)
13 (0)
21 (0)
20 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Першым клюбам гульца была «Краковія», да якой ён прыяднаўся ў ліпені 2011 году. Першыя два сэзоны гуляў у юніёрскіх камандах, а дэбютаваў у галоўнай камандзе 23 жніўня 2013 году ў выяздным матчы супраць любінскага «Заглембя». Першым голам адзначыўся 5 сьнежня 2015 году, засмуціўшы брамніка «Пяста» Якуба Шматулу.

У ліпені 2017 году склаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клюбам «К’ева»[4], што каштавала апэнінскаму клюбу 400 тысяч эўра. Дэбютаваў у новай камандзе адразу ў дэрбі супраць «Вэроны» ў матчы Кубка Італіі. Матч скончыўся паразай клюбу Ярашынскага, а сам футбаліст згуляў 101 хвіліну, пасьля чаго быў заменены. 3 сьнежня 2017 году дэбютаваў у матчы Сэрыі А ў 15-м туры ў матчы супраць мілянскага «Інтэрнацыянале». Аднак, паляк зьявіўся толькі на тры хвіліны сустрэчы. 22 чэрвеня 2019 году абаронца склаў дамову з іншым клюбам Сэрыі А «Джэноа». Сума трансфэру склала 4 мільёны эўра[5]. За генуэскую каманду абаронца не гуляў, што год гуляючы ў арэндах у «Салернітане» і «Пэскары». У 2022 годзе «Салернітана» выкупіла кантракт гульца, пасьля чаго 31 жніўня 2022 году ён быў аддадзены ў арэнду «Краковіі»[6]. Вярнуўшыся ў родны клюб, першы матч згуляў 3 верасьня супраць «Ракава».

  1. ^ а б в Pawel Jaroszynski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Paweł Jaroszyński // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ «Ufficiale: Pawel Jaroszynski è gialloblù!» Chievo Verona.
  5. ^ «Paweł Jaroszyński piłkarzem Genoi». 90minut.pl.
  6. ^ «Paweł Jaroszyński wypożyczony do Cracovii». 90minut.pl

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць