Генэрал інспэктар войскаў літоўскіх
Генэрал інспэктар войскаў літоўскіх — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Урад быў створаны ў апошнія часы панаваньня караля Аўгуста III у 1760. Абавязкам генэрала інспэктара было аб’яжджаць рэгімэнты, складаць люстрацыю войскаў і здаваць справы гетману.
У 1776 генэрал інспэктар уключаны ў дыгнітарыі ВКЛ. У ВКЛ меўся адзін, а ў Кароне Польскай два генэралы інспэктары.
Чатырохгадовы сойм (1788—1792) у 1789 скасаваў урад генэрала інспэктара, пакінуўшы гэты тытул і пэнсіён пажыцьцёва за апошнім ураднікам. Атрымліваў плату ад 4600 да 12000 злотых штогод.
Генэраламі інспэктарамі войскаў літоўскіх былі:
- Ігнаці Пац (18.2.1760 — 20.2.1763)
- Ян Юры Грабоўскі(pl) (19.10.1776 — 1783)
- Юры Францішак Грабоўскі(pl) (29.12.1783 — 1789)
- Павал Ян Грабоўскі (18.8.1789 — 1791)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.