Павал Корчык
беларускі нацыянальны дзеяч
Павал Корчык (псэўданім: Язэп Лагіновіч[1]; 14 лютага 1891 в.Заўшыцы Слуцкі павет — 15 красавіка 1940, Менская турма) — беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
Удзельнік Першай Сусьветнай вайны.У 1920 удзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.
З 1923 году чалец КПЗБ. Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдактар газэты «Наш Сьцяг», а пасьля яе забароны газэты «Вольны Сьцяг».
Арыштаваны НКУС ў 1936 годзе. Асуджаны на 5 год. Высланы ў Архангельск. У 1939 вернуты ў Менск. Асуджаны да расстрэлу. Памёр у Менскай турме.