Павал Баярчук

беларускі хакеіст

Па́вал Баярчу́к (нар. 7 лістапада 1990 году) — беларускі хакеіст, нападнік «Берасьця».

Павал Баярчук
Грамадзянства
Дата нараджэньня 7 лістапада 1990(1990-11-07)[1] (34 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Берасьце
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Займаўся спортам у роднай Горадні, аднак дэбют у прафэсійным хакеі адбыўся ў «Лідзе». У студзені 2012 году поруч з Аляксандарам Маляўкам быў абменены ў «Нёман»[2]. Гулец адразу добра загуляў у швэдары новай каманды, стаўшы ў наступныя гады адным зь лідэраў гарадзенцаў. У плэй-оф сэзону 2013—2014 гадоў за 14 матчаў Баярчук зарабіў 18 пунктаў, здабыўшы ў другі раз тытул чэмпіёна краіны. Улетку 2019 году нечакана далучыўся да «Дынама-Маладэчна»[3]. У сакавіку 2020 быў на год адхілены ад спорту за дамоўлены матч супраць «Магілёву». Таксама хакеіст мусіў выплаціць штраф[4]. Па адбыцьці дыскаліфікацыі далучыўся да «Нёмана». Улетку 2024 году хакеіст прыяднаўся да «Берасьця» [5].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Нёман»:

  • Чэмпіён Беларусі: 2013, 2014, 2017, 2018

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць