Берасьце (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб

«Берасьце» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Берасьце
Заснаваны 2001
Адкуль Берасьце, Беларусь
Пляцоўка Берасьцейскі лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 2000
Фарм-клюб Цытадэль
Дырэктар Аляксей Ласко
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстраліга
brest-hockey.by

Гісторыя

рэдагаваць

Хакейны клюб паўстаў у 2000 годзе, калі быў пабудаваны Берасьцейскі лядовы палац спорту. Першы склад каманды быў сфармаваны пераважна маладымі беларускімі хакеістамі, а таксама шэрагам гульцоў з Расеі і Ўкраіны. У першым сэзоне 2001—2002 гадоў дружына заняла 7-е месца з васьмі ўдзельнікаў. Тым ня менш, пасьля другога этапу «Берасьце» захавала сваё месца і прабілася ў плэй-оф, дзе саступіла менскаму «Кераміну». Не зважаючы на тое, што ў наступным сэзоне клюб фінішаваў на 5 радку рэгулярнага сэзону, у плэй-оф каманда ня трапіла. Далейшы час «Берасьце» лічылася аўтсайдэрам чэмпіянату, фінішуючы па-за межамі месцаў з прасоўваньнем у плэй-оф. З 2007 году каманда тройчы запар замыкала турнірную табліцу паводле вынікаў сэзону.

У 2011 годзе каманда нарэшце прасунулася ў плэй-оф, але кіраўніцтва клюбу патрапіла ў скандал. У лютым хакеісты клюбу даслалі ліст кіраўніку Берасьцейскае вобласьці ў сувязі з гаротным станам гаспадаркі клюбу[2]. Дырэктар клюбу Вадзім Драчоў спачатку адмаўляў наяўнасьць ліста, а потым пагражаў сям’і аднаго з гульцоў каманды[3]. У дадатак была мажлівасьць пераносу матчаў вырашальнага раўнду ў Кобрынь праз дрэнны стан лёду на берасьцейскай пляцоўцы, але да пачатку матчаў зь «Юнацтвам» гэтую праблему разьвязалі[4]. Не зважаючы на розныя цяжкасьці, «Берасьце» належна змагалася з больш дасьведчаным «Юнацтвам». Першыя два матчы скончылі ў авэртайме зь перамогамі спачатку менчукоў, а потым і берасьцейцаў. Аднак майстэрства «Юнацтва» было вырашальным, і паводле вынікаў наступных двух матчаў менчукі рушылі далей па сетцы турніру. Пасьля сэзону разбіральніцтва ў клюбе працягнулася, і праз канфлікт з дырэктарам зь «Берасьця» сышла вялікая колькасьць гульцоў, у тым ліку найлепшы бамбардзір каманды Віктар Туркін[5] і дасьведчаны расеец Максім Балмачных[6]. Вынікі клюбу пагоршыліся, а фінансавы стан ня выправіўся.

Увесну 2012 году хакеісты каманда зьвярнуліся ў суд на кіраўніцтва клюбу[7], а дырэктар «Берасьця» скардзіўся на вялікія запазычанасьці клюбу[8]. У сэзоне 2013—2014 гадоў «Берасьце» прасунулася ў плэй-оф, але адразу ў чвэрцьфінале саступіла гарадзенскаму «Нёману». У міжсэзоньне каманду пакінуў найлепшы гулец сэзону брамнік Максім Гарадзецкі[9]. Таксама сышлі з клюбу два чэскія легіянэры Марцін Кадлэц і Якуб Мужык[10]. У лістападзе 2014 году з пасады галоўнага трэнэра быў звольнены Аляксандар Гаўрылёнак[11]. Крыху менш чым праз год з сваёй пасады дырэктара сышоў Драчоў, а ягонае месца заняў палкоўнік Сяргей Брытаў[12], які празь сямейныя абставіны звольніўся ў красавіку 2017 году[13]. Хакейны клюб, між тым, кожным разам фінішаваў па-за межамі плэй-оф. У 2018 годзе па рэформе Экстралігі «Берасьце» было далучанае да Экстралігі Б. У другой лізе берасьцейцы сталі сераднякамі турніру, а ў 2021 годзе зноўку прабіліся ў плэй-оф.

Пасьля чарговых зьменаў Экстралігі «Берасьце» вярнулася да наймацнейшых клюбаў. У кіраўніцтве зьмяніўся дырэктар: Сяргей Сушко перайшоў на працу ў менскае «Дынама», а ягоную пасаду заняў Аляксей Ласко[14][15]. «Берасьце» ня толькі захаваў лідэраў, але і ўмацаваўся. Да шыхтоў клюбу далучыліся брамнік Іван Палякоў[16], абаронцы Даніл Шчогалеў[17], Сяргей Шэлег[18] і Віталь Марчанка[19], а таксама нападнікі Рэнат Сафін[20], Уладзімер Міхайлаў[21] і Аляксандар Пухлоўскі[22]. Каманда скончыла сэзон 2021—2022 гадоў на 10-м месцы і прагуляла «Дынама-Маладэчна» ў матчах плэй-іну. У траўні 2022 году да складу «зуброў» далучыліся браты Маляўкі[23]. Клюб быў больш пасьпяховы ў рэгулярным сэзоне, скончыўшы яго на 8-м месцы. Аднак «Берасьце» зноў ня здолела перакрочыць плэй-ін, саступіўшы наваполацкаму «Хіміку». У траўні 2023 году «зубры» ўмацаваліся Ўсеваладам Кашкарам[24] і Паўлам Развадоўскім[25].

Паводле стану на 5 лютага 2025 году

Брамнікі
31   Максім Яўтуховіч 12.09.2003 41   Максім Гарадзецкі 08.06.1995
69   Сяргей Броньнікаў 11.03.1996
Абаронцы
2   Сяргей Шэлег 24.05.1990 8   Уладзіслаў Мартынюк 28.08.1998
10   Раман Пятручык 24.08.1999 11   Андрэй Краўчук 19.05.2005
14   Канстанцін Татарэнка 14.12.2001 16   Міхаіл Пашкевіч 04.06.2007
19   Яўген Лісавец 12.11.1994 44   Мікалай Філановіч 02.03.2003
52   Максім Старынскі 18.12.2006 55   Ільля Сушко 28.12.1997
61   Яраслаў Корабаў 06.09.2005 97   Антон Грышанаў 19.11.1997
Нападнікі
17   Валеры Жыгалаў 12.04.2002 18   Ігар Карабанаў 05.05.1992
22   Віктар Боўбель 02.06.1998 25   Магамэд Гімбатаў 11.11.1990
26   Юры Верамеенка 05.09.2002 32   Дзяніс Цыганоў 28.10.1993
34   Ільля Казьянін 25.07.2000 38   Сяргей Маляўка 28.09.1990
47   Кірыл Нікулін 21.09.1989 52   Ягор Алёшын 06.02.1992
57   Ахмэд Гімбатаў 14.03.1994 62   Арцём Серада 17.03.2004
68   Арцём Нікіціч 23.06.2004 70   Яраслаў Косаў 05.07.1993
83   Аляксандар Маляўка 28.09.1990 88   Павал Кукшталь 19.02.1998
90   Фёдар Качан 15.11.1993
  1. ^ Владимир Свито стал главным тренером «Бреста»
  2. ^ Хоккеисты «Бреста» написали письмо губернатору области. Беларускі хакей.
  3. ^ Клименкова: Директор ХК «Бреста» угрожал моей семье. Беларускі хакей.
  4. ^ Гавриленок: Все замечания по состоянию площадки мы устранили. Беларускі хакей.
  5. ^ Лучший бомбардир «Бреста» перешел в «Металлург» из Жлобина. Беларускі хакей.
  6. ^ Александр Гавриленок: Жаль, что ХК «Брест» покинул Балмочных. Беларускі хакей.
  7. ^ Директор ХК «Брест»: Хоккеисты подали в суд по поводу задержек по выплате заработной платы. Беларускі хакей.
  8. ^ Вадим Драчев: С прошлых лет на «Бресте» висит миллиардный кредит перед банком. Беларускі хакей.
  9. ^ ЧБ: Голкипер «Бреста» перешел в «Неман». Беларускі хакей.
  10. ^ ВХЛ: Два лидера «Бреста» продолжат карьеру в «Рязани». Беларускі хакей.
  11. ^ ЧБ: Наставник «Бреста» отстранен от занимаемой должности. Беларускі хакей.
  12. ^ ЧБ: Новым директором «Бреста» стал полковник. Беларускі хакей.
  13. ^ ЧБ: Стала известна причина ухода директора «Бреста». Беларускі хакей.
  14. ^ Сергей Сушко покинул пост директора ХК «Брест». Беларускі хакей.
  15. ^ Сергей Сушко прокомментировал назначение Алексея Лоско и.о. директора «Бреста». Беларускі хакей.
  16. ^ Один из надежнейших голкиперов Экстралиги прошлого сезона переходит в «Брест». Беларускі хакеіст.
  17. ^ Самый полезный игрок экстралиги «Б» сменил «Химик» на «Брест». Беларускі хакей.
  18. ^ «Брест» достиг соглашения о подписании контракта с трёхкратным чемпионом Беларуси. Беларускі хакей.
  19. ^ Трехкратный чемпион Беларуси перешёл в «Брест». Беларускі хакей.
  20. ^ Один из лучших бомбардиров Экстралиги «Б» подписал соглашение с «Брестом». Беларускі хакей.
  21. ^ Обладатель Континентального кубка перешёл в «Брест». Беларускі хакей.
  22. ^ Александр Пухловский: После объединения лиг понял, что хочу играть в родном клубе. Беларускі хакей.
  23. ^ Братья Малявко перешли в «Брест». Беларускі хакей.
  24. ^ «ХВ». Старожил минской «Юности» перейдет в другой клуб Betera-Экстралиги. Беларускі хакей.
  25. ^ Павел Развадовский стал новичком «Бреста». Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць