Павал Адамовіч
Павал Адамовіч (польск. Paweł Bogdan Adamowicz; 2 лістапада 1965, Гданьск, Польшча — 14 студзеня 2019, тамсама) — польскі палітык, мэр Гданьску (1998—2019), партыйны дзяяч Грамадзянскай плятформы. Меў беларускія карані[6]. Вывучаў права ў Гданьскім унівэрсытэце, дзе таксама быў дзеячом студэнцкага руху. Быў адным з арганізатараў страйку 1988 году і стаў старшынём страйкавага камітэту. У пэрыяд ад 1990 да 1993 году працаваў прарэктарам Гданьскага ўнівэрсытэту.
Павал Адамовіч | |
польск. Paweł Adamowicz | |
26 кастрычніка 1998 — 14 студзеня 2019 | |
Папярэднік | Томаш Пасадзкі |
Наступнік | Аляксандра Дулькевіч[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 лістапада 1965[1] |
Памёр: |
14 студзеня 2019[2][3] (53 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Магдалена Адамовіч[d][5] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1990 годзе абраны сябрам гарадзкой рады ў Гданьску і займаў гэтую пасаду да 1998 году, калі быў абраны мэрам Гданьску. 10 лістапада 2002 году быў пераабраны на гэтую пасаду, атрымаўшы 72% галасоў.
Узнагароджаны папам Янам Паўлам II мэдалём «Крыж „За заслугі перад Царквой і Папам“» і прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім Крыжом Заслугі.
13 студзеня 2019 году падчас дабрачыннага канцэрту ў Гданьску чалавек, які быў раней асуджаны за рабаўніцтва банкаў, напаў з нажом на Паўла Адамовіча. Мэр атрымаў два ўдары нажом: у жывот і ў вобласьць сэрца[7]. Павал Адамовіч быў дастаўлены ў шпіталь у крытычным стане, перанёс апэрацыю і памёр на наступны дзень.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Paweł Adamowicz uhonorowany
- ^ а б Atak na Pawła Adamowicza w czasie finału WOŚP. Prezydent Gdańska nie żyje [Relacja]
- ^ а б https://www.gdansk.pl/wiadomosci/sylwetka-pawla-adamowicza-prezydenta-miasta-gdanska-1965-2019,a,135807 (пол.)
- ^ а б Jarosław Kaczyński: wyrażam wielki ból po tragicznej śmierci Pawła Adamowicza
- ^ http://adamowicz.pl/o-mnie/
- ^ Забіты мэр Гданьска не афішаваў свае беларускія карані
- ^ Мэра Гданьска ударили ножом во время концерта (рас.)