Томаш Пасадзкі (нар. 13 лістапада 1961, Гданьск) — польскі юрыст, адвакат, палітык і дзяяч мясцовага кіраўніцтва, прэзыдэнт Гданьска (1994—1998).

Томаш Пасадзкі
польск. Tomasz Posadzki
Томаш Пасадзкі (2015)
Томаш Пасадзкі (2015)
1994 — 1998
Папярэднік Францішак Ямрож[d]
Наступнік Павал Адамовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 лістапада 1961(1961-11-13) (63 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў IX агульнаадукацыйны ліцэй у Гданьску[1]. У 1986 скончыў факультэт права і адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту[2]. У пачатку 1980-х прымаў удзел у стварэньні Незалежнага зьвязу студэнтаў.

Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту атрымаў кваліфікацыю адваката, кіраваў уласнай адвакацкай кансультацыяй у Гданьску[3]. У 1994—2002 гадох займаў пасаду гарадзкога дарадцы Гданьска, ад 1994 да 1998 быў прэзыдэнтам Гданьска. Быў сябрам Зьвязу польскіх гарадоў. У пэрыяд 2000—2006 працаваў на польскім тэлебачаньні, быў віцэпрэзыдэнтам яе рады, пасьля дырэктарам па арганізацыйных пытаньнях[4].

На пачатку 1990-х удзельнічаў у дзейнасьці Дэмакратычнай уніі і Зьвязу свабоды. У 2005 уступіў у Дэмакратычную партыю. У 1991 і 1993 высоўваўся кандыдатам у Сэйм ад Дэмакратычнай уніі, у 2007 годзе балятаваўся у Сэнат ад Дэмакратычнага левага альянсу. У 2012 стаў ганаровым консулам Эстоніі ў Гданьску.

У 2010 ўзнагароджаны Ордэнам Крыжа зямлі Марыі IV ступені[5].

  1. ^ Posadzki Tomasz gedanopedia.pl Праверана 25 студзеня 2023 г.
  2. ^ Absolwenci Uniwersytetu Gdańskiego. univ.gda.pl Праверана 15 сьнежня 2014 г.
  3. ^ Wykaz adwokatów wykonujących zawód na stronie ORA w Gdańsku Архіўная копія ад 24 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ Robert Walenciak, Joanna Tańska, Tomasz Sygut (2 лістапада 2003) : Faworyci, outsiderzy, kondotierzy tygodnikprzeglad.pl
  5. ^ Eesti Vabariigi teenetemärgid (эст.) president.ee Архіўная копія