Ніціеўшчына

вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ніціе́ўшчына[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на поўдзень ад Забашавічаў, на мяжы з Ігуменскім раёнам, самы паўднёвы населены пункт Барысаўшчыны. Ніціеўшчына ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.

Ніціеўшчына
трансьліт. Nicijeŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Глівінскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 6 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 8 (2008)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222117
СААТА: 6208817032
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′35″ пн. ш. 28°37′21″ у. д. / 53.97639° пн. ш. 28.6225° у. д. / 53.97639; 28.6225Каардынаты: 53°58′35″ пн. ш. 28°37′21″ у. д. / 53.97639° пн. ш. 28.6225° у. д. / 53.97639; 28.6225
Ніціеўшчына на мапе Беларусі ±
Ніціеўшчына
Ніціеўшчына
Ніціеўшчына
Ніціеўшчына
Ніціеўшчына
Ніціеўшчына

Гісторыя

рэдагаваць

У 1897 г. засьценак, 5 двароў, 69 жыхароў, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 г. 13 двароў, 87 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Паводле перапісу 1926 г. 15 двароў, 73 жыхары. Ад 10 студзеня 1929 году ў Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскага раёну, ад 23 жніўня 1937 году ў Забашавіцкім сельсавеце, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў польскі нацыянальны калгас «Домбаль». У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі[2]. Жыхар вёскі Антон Мельхіёравіч Сцефановіч (н. 1922) зьнік бязь вестак у верасьні 1944 году[4]. У 1960 годзе 57 жыхароў. У 1988 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары. Праніроўка У-падобная. Жылая забудова драўляная, сядзібнага тыпу[2].

28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 6 чалавек[1]
  • 2008 год — 8 чалавек, 8 двароў[2]
  • 1999 год — 14 чалавек

Інфраструктура

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўЗабашавічы[2].

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

За 34 км на поўдзень ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 84 км ад Менску. На поўдні і захадзе праходзяць мэліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Рэчка (прыток р. Вуша)[2].

  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ а б в г д е Ніціеўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 169
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 577. — ISBN 985-11-0077-3
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)