Ніка Краньчар
Ніка Краньчар (па-харвацку: Niko Kranjčar; нарадзіўся 13 жніўня 1984 году, Загрэб, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Харватыі.
Ніка Краньчар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 жніўня 1984[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2006 2006—2009 2009—2012 2012—2016 2013—2015 2016 2016—2018 |
Дынама Загрэб Хайдук Портсмут Тотэнгэм Готспур Дынама Кіеў → Кўінз Парк Рэйнджарз (арэнда) Нью-Ёрк Космас Рэйнджарз |
84 (19) 50 (15) 82 (9) 49 (9) 13 (4) 54 (4) 7 (1) 16 (1) |
Зборныя | ||
2004—2013 | Харватыя | 81 (15) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьСын былога футбаліста й трэнэра харвацкай зборнай Златка Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 году. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам ў гісторыі загрэбскага «Дынама»[4], аднак узімку 2005 году перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клюб «Хайдук» з Спліту за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн эўра. У сэзоне 2004—2005 гадоў у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі й здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.
«Портсмут»
рэдагавацьПасьля вельмі пасьпяховага старту ў сэзоне 2006—2007 гадоў Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Портсмут»[5].
«Тотэнгэм Готспур»
рэдагавацьУ апошні дзень летніх трансфэраў, 1 верасьня 2009 году, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмуту» ў «Тотэнгэм Готспур». Сума ўгоды паміж клюбамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Пасьля пасьпяховага сэзона 2009—2010 гадоў, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа й у лістападзе 2010 году зьявілася інфармацыя, што ён і Дэйвід Бэнтлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфэрнае вакно.
«Дынама» Кіеў
рэдагаваць6 чэрвеня 2012 году Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клюб «Дынама» (Кіеў). Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампэнсацыя за пераход, паводле неафіцыйных зьвестак, склала 7 млн эўра, а гадавая заробная плата гульца — 2 мільёны[7].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьНіка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю.
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама» Загрэб:
- Чэмпіён Харватыі: 2003
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2001, 2002, 2004
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2002, 2003
«Хайдук»:
- Чэмпіён Харватыі: 2005
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2005
«Портсмут»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2008
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Niko Kranjcar // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Niko Kranjčar // FBref (мн.)
- ^ а б в NIKO KRANJCAR // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Player to Watch: Niko Kranjčar. WorldCupBlog
- ^ Pompey complete Kranjcar signing. BBC Sport.
- ^ Хорват Кранчар станет одноклубником Павлюченко по «Тоттенхэму». РИА Новости.
- ^ Нико Кранчар подписал в Варшаве контракт с «Динамо» на четыре года. dynamo.kiev.ua
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНіка Краньчар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Тотэнгэм Готспур»
- Профіль на сайце transfermarkt.de