Няверы (Крывіцкі сельсавет)
(Перанакіравана з «Няверы (Крывіцкі пасялковы савет)»)
Няве́ры[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.
Няверы | |
трансьліт. Niaviery | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Крывіцкі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222376 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°44′52.01″ пн. ш. 27°19′7.00″ у. д. / 54.7477806° пн. ш. 27.3186111° у. д.Каардынаты: 54°44′52.01″ пн. ш. 27°19′7.00″ у. д. / 54.7477806° пн. ш. 27.3186111° у. д. |
± Няверы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1848 год — вёска маёнтка Паробкі Вялейскага павету Віленскай губэрні, зьяўлялася ўладаньнем І. Пржасмыцкага. Налічвала 3 двары і 8 жыхароў.
- 1904 год — на месцы сучаснай існавалі 2 вёскі Няверы Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Першая зь іх налічвала 8 жыхароў, другая — 33 жыхароў. Побач знаходзіліся 5 дробных сядзібаў з такімі ж назвамі. 3 сядзібы належалі Піляшчынскаму (4, 3 і 4 жыхары адпаведна), адна — Яцыну (5 жыхароў), адна — Гайлаву (5 жыхароў).
- 1908 год — у двох вёсках Няверы 5 двароў, 22 жыхары і 6 двароў 40 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 122 жыхары, 24 двары[2].
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 169 жыхароў, 34 двары[3].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Пузыроўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Будзёнага.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 102 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1979 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Беларусь» з цэнтрам у вёсцы Пруднікі (былая назва — калгас імя Жданава).
- З 9 жніўня 1979 году вёска знаходзіцца ў Будслаўскім сельсавеце.
- З 1984 году вёска знаходзіцца ў складзе Крывіцкага пасялковага савету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 7 жыхароў
- 1999 год — 29 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 19 двароў, 35 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 328
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Niewiary, wieś, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 132