Новалукомаль
Новалукомаль — места ў Беларусі, на беразе Лукомскага возера. Уваходзіць у склад Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 943 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Чашнікаў. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Ворша — Лепель (за 20 км).
Новалукомаль лац. Novałukomal | |||||
Лукомская ДРЭС | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Чашніцкі | ||||
Вышыня: | 175 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 12 943 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2133 | ||||
Паштовы індэкс: | 211162 | ||||
СААТА: | 2251510000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′57″ пн. ш. 29°9′17″ у. д. / 54.66583° пн. ш. 29.15472° у. д.Каардынаты: 54°39′57″ пн. ш. 29°9′17″ у. д. / 54.66583° пн. ш. 29.15472° у. д. | ||||
± Новалукомаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://novolukoml.by |
Новалукомаль — места беларускіх энэргетыкаў. Тут працуе Лукомская ДРЭС.
Назва
рэдагавацьНазва Новалукомаль утварылася ад вёскі Лукомлю і ад аднайменнага Лукомскага возера, на беразе якога знаходзіцца места.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Новалукомлю пачалася ў 1964 годзе, калі ў зьвязку з пачаткам будаваньня Лукомальскай ДРЭС тут заснавалі пасёлак. 31 сьнежня 1965 году Новалукомаль атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. 31 ліпеня 1970 году ён атрымаў статус места.
У 2004 годзе Новалукомаль адзначыў сваё 40-годзьдзе. У гэты ж год тут асьвяцілі касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены[2]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1974 год — 10,6 тыс. чал.[3]; 1989 год — 13,8 тыс. чал.; 2000 год — 15,1 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 14,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 945 чал.[5] (перапіс); 2014 год — 13 088 чал.; 2017 год — 13 072 чал.[6]; 2018 год — 12 943 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Новалукомлі працуюць 2 агульныя сярэднія школы.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўлае паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзеюць палац культуры і кінатэатар.
Спорт
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Новалукомлю |
---|
|
Транспарт
рэдагавацьТурыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее санаторыя-прафілякторыя «Сасновы бор». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лукомаль».
Славутасьці
рэдагавацьКаля места, ува ўрочышчы Гарадку на рацэ Лукомцы, знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі позьняга мэзаліту (5—4 тысячагодзьдзе да н. э.).
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Парафія ў Новалукомлі // Часопіс «Ave Maria» №3 (143), 2007.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 360.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- м. Новалукомаль на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by(недаступная спасылка)
- Новалукомль(недаступная спасылка) на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Новалукомль — парафія Св. Марыі Магдалены на Catholic.by
- Праваслаўная царква ў горадзе Новалукомаль
- Прагноз надвор’я ў м. Новалукомаль(недаступная спасылка)