Некраш Бутвідавіч (? — па 1437) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста васілішкаўскі (1434 год) і маршалак гаспадарскі (1437 год).

Некраш Бутвідавіч
лац. Niekraš Butvidavič
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1437

Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Жупранах.

Бутвід (Botvid, Bótviðr, мясцовая лацінізаваная форма — Butvidis[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4][5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7]. Такім парадкам, імя Бутвід азначае «корань дрэва»[5] (тое ж, што і імя Відбут).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nekraschii Butwidowicz (8 верасьня 1431 году)[8]; Nekrasch Butwidowicz (15 траўня 1432 году)[9]; Nekrassius, Nebrasius, Некраш[10].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду гербу «Ляліва», сын Бутывіта Ракуцевіча. Меў брата Івана (Івашку), які ў сярэдзіне XV ст. атрымаў наданьне у Вялёнскай воласьці. Быў у сваяцтве з Манівідамі.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Чартарыйскай умовы (1431 год). У 1434 годзе быў старостам васілішкаўскім, у 1437 годзе — маршалкам гаспадарскім.

Магчыма, у 1447 годзе як Міхайлу Некраша яго ўпісалі ў каляндар віленскіх францішканаў.

  1. ^ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89.
  2. ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. 3. uppl. — Stockholm, Esselte studium. 1979. P. 80—81.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  4. ^ Bótviðr, Nordic Names
  5. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 306.
  9. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  10. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 279.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4