Нафтакамскі аўтазавод

дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў кастрычніку 1977 году ў Нафтакамску

Каардынаты: 56°6′49″ пн. ш. 54°18′50″ у. д. / 56.11361° пн. ш. 54.31389° у. д. / 56.11361; 54.31389

«Нафтака́мскі аўтазаво́д» — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў кастрычніку 1977 году ў Нафтакамску (цяпер Башкартастан).

«НафАЗ»
рас. Нефтекамский автозавод
Тып публічнае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы МБ: NFAZ
Заснаваная 11 кастрычніка 1977 (47 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасьці СССР
Уласьнікі «КамАЗ» (50,02%), урад Башкартастану (28,5%)[1]
Краіна Расея
Разьмяшчэньне Башкартастан
Адрас Нафтакамск, Янавульская вул., д. 3[2]
Ключавыя фігуры Уладзімер Курганаў, Барыс Хазіеў[3]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аўтацыстэрна, аўтацягнік, аўтобус, прычэп, самазвал, тралейбус, электробус
Абарачэньне 12,879 млрд рас. руб[4] ($204,667 млн; 2018 год)[5]
Апэрацыйны прыбытак 826 млн рас.руб ($13,126 млн; 2018 год)
Чысты прыбытак 0,1 млн рас.руб ($1,5 тыс.; 2018 год)
Лік супрацоўнікаў 5132 (2019 год)
Матчына кампанія «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны)
Аўдытар «Аўдэкс» (Казань)

На 2020 год быў найбольшым вытворцам надбудоваў на шасі «КамАЗ». Выпускаў вахтавыя і пасажырскія аўтобусы, тралейбусы і электробусы, бартавыя паўпрычэпы і прычэпы, наліўныя і сенаўборачныя самаходы, а таксама запчасткі да іх[1]. На 2019 год вытворчая магутнасьць прадпрыемства складала 21 000 самазвальных установак, 3000 прычэпаў і 250 паўпрычэпаў, 2500 наліўных ёмістасьцяў, па 1500 грузавых прычэпаў і паўпрычэпаў, 1500 аўтобусаў і 800 вахтавых самаходаў за год[4]. На 2020 год абслуговая сетка налічвала 134 рамонтныя майстэрні ў 60 абласьцях і аўтаноміях Расеі[6].

На 2020 год ПАТ «Нафтакамскі аўтазавод» вырабляла:

  • гарадзкія, дзіцячыя, міжгароднія пэронныя аўтобусы «НафАЗ» на дызэльным паліве і сьціснутым прыродным газе зьмяшчальнасьцю ад 36 да 111 чалавек;
  • гарадзкія і прадмесьцевыя мікрааўтобусы «Бравіс» зьмяшчальнасьцю ад 42 да 50 чалавек;
  • тралейбус «КамАЗ-62825» і электробус «КамАЗ-6282» на 85 чалавек[7];
  • аўтацыстэрны «КамАЗ» ёмістасьцю ад 5600 да 16 000 літраў для вады, малака і нафтапрадуктаў[8];
  • бартавыя паўпрычэпы «НафАЗ» ад 2 да 3 восяў і абсягам кузава ад 11 да 43,5 кубамэтраў[9];
  • вахтавыя аўтобусы «КамАЗ» зьмяшчальнасьцю ад 2 да 30 чалавек[10];
  • пажарную аўтацыстэрну «КамАЗ 43502» на 6 пажарнікаў, 3 кубамэтры вады і 200 літраў пены[11];
  • паўпрычэпы «НафАЗ» ад 2 да 4 восяў падымальнасьцю ад 14 да 40 тонаў і абсягам кузава ад 18 да 91 кубамэтру[12];
  • паўпрычэпы-цыстэрны «НафАЗ» ад 2 да 3 восяў ёмістасьцю ад 16 600 да 40 000 літраў для бітума, нафты і сьветлых нафтапрадуктаў[13];
  • прычэпы-цыстэрны «НафАЗ» ад 8000 да 11 200 літраў для вады і нафтапрадуктаў[14];
  • самазвалы «Бэл», «КамАЗ» і «Мэрсэдэс-Бэнц» з абсягам плятформы ад 6 да 30 кубамэтраў[15];
  • самазвальныя паўпрычэпы «НафАЗ» ад 2 да 3 восяў і абсягам плятформы ад 18 да 30 кубамэтраў[16];
  • самазвальныя прычэпы «НафАЗ» ад 2 да 3 восяў і абсягам плятформы ад 7,8 да 33 кубамэтраў[17];
  • сельскагаспадарчыя аўтацягнікі «КамАЗ» падымальнасьцю ад 18 да 25 тонаў з абсягам надбудовы ад 30 да 67 кубамэтраў, а таксама варашылкі, касілкі, трактарныя прычэпы і збожжавозы «НафАЗ»[18].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Аўтобус «НафАЗ-5299» на прыродным газе (Расея, 2013 год)

25 сьнежня 1970 году Дзяржаўны камітэт па справах будаўніцтва СССР выдаў Загад № 65 «Аб стварэньні заводу па вытворчасьці аўтасамазвалаў і лябёдак» у Нафтакамску (Башкірская АССР). 8 студзеня 1971 году міністар аўтамабільнай прамысловасьці СССР зацьвердзіў Загад № 4 пра ўзьвядзеньне заводу, якое пачалося 13 ліпеня 1972 году. 15 красавіка 1977 году на Нафтакамскім заводзе аўтасамазвалаў сабралі 1-ы 10-тонны самазвал «КамАЗ-5511». 11 кастрычніка 1977 году запусьцілі галоўны канвэер для сэрыйнага вырабу 10 000 самазвалаў за год[1]. У 1981 годзе адчынілі 1-ю чаргу вытворчасьці вахтавых аўтобусаў магутнасьці 3000 аўтобусаў за год. 19 траўня 1982 году выпусьцілі 100-тысячны самазвал «КамАЗ-5511». У 1985 годзе пачалі выпускаць аўтацыстэрну на 16 300 літраў нафтапрадуктаў, легкавы прычэп «Пчолка» на 300 кг і лябёдкі самавыцягваньня да аўтамабіля «КамАЗ-4310». 12 лютага 1993 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Нафтакамскі аўтазавод». 6 сьнежня 2000 году выпусьцілі 1-ы гарадзкі аўтобус «НафАЗ-5299». У кастрычніку 2002 году здалі 2-ю чаргу аўтобуснай вытворчасьці зь нямецкім лакафарбавым абсталяваньнем. У студзені 2007 году пачалі зьбіраць нідэрляндзкія аўтобусы «Ван дэр Легтэ» («ВДЛ»; Валкенсвард, правінцыя Паўночны Брабант). 28 жніўня 2012 году выпусьцілі электробус «НафАЗ-52992» з зарадам на 200 км ходу. У студзені 2013 году пачалі зборку бразыльскіх аўтобусаў «Бравіс» на 25 месцаў сумесна з «Маркополё» (Кашыяс-ду-Сул, штат Рыю-Грандзі-ду-Сул). У 2015 годзе сталі выпускаць шарнірна-сучленены самазвал «Бэл». У ліпені 2016 году акцыянэрнае таварыства «НафАЗ» стала публічным. 27 сьнежня 2016 году на заводзе сталі выпускаць шасі «КамАЗ». У 2017 годзе асвоілі выпуск тралейбусаў, маразільных паўпрычэпаў і трактарных прычэпаў. У 2018 годзе «НафАЗ» выпусьціў 4629 самазвальных установак, што склала 83% установак на шасі «КамАЗ» і 39% прададзеных у Расеі. Таксама вырабілі 802 гарадзкія аўтобусы (20% расейскага рынку) і 262 надбыдовы для вахтавых і гарадзкіх аўтобусаў (26%), 136 аўтацыстэрнаў (9%) і 2419 прычэпаў (8%)[4].

  1. ^ а б в Аб прадпрыемстве (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  2. ^ Банкаўскія рэквізыты (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  3. ^ Кантакты (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  4. ^ а б в С.Г. Зуйкоў. Справаздача за 2018 год (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 31 траўня 2019 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  5. ^ Курс даляра ЗША ў 2018 годзе (62,9264 рас.рубля) (рас.) // «Курс валют ЦБ РФ», 2019 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  6. ^ Абслуговыя асяродкі (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  7. ^ Аўтобусы (рас.) // ПАТ «КамАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  8. ^ Аўтацыстэрны (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  9. ^ Бартавыя паўпрычэпы (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  10. ^ Вахтавыя аўтобусы (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  11. ^ Пажарны аўтамабіль АЦ-3 (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  12. ^ Паўпрычэпы (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  13. ^ Паўпрычэпы-цыстэрны (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  14. ^ Прычэпы-цыстэрны (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  15. ^ Самазвалы (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  16. ^ Самазвальныя паўпрычэпы (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  17. ^ Самазвальныя прычэпы (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.
  18. ^ Сельскагаспадарчая тэхніка (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Навіны (рас.) // ПАТ «НафАЗ», 25 сакавіка 2020 г. Праверана 20 красавіка 2020 г.